Эканоміка11

Беларускім блогерам закручваюць гайкі — змянілі правілы публікацыі рэкламы ў сацсетках. Падрабязнасці

12 ліпеня набыў моц новы закон аб рэкламе, які абавязвае любога, хто публікуе рэкламу, зарэгістравацца ў спецыяльным рэестры. Пры гэтым пад закон можа трапіць ледзь не кожны, хто мае акаўнт у сацыяльных сетках.

Беларускія блогеры Святлана Глеб і Улад Бумага. Фота: інстаграм-акаўнты блогераў

Парушальнікам можа стаць кожны, хто мае акаўнт у сацсетках

Згодна з новым законам «Аб рэкламе», які дзейнічае з 12 ліпеня 2024 года, размяшчаць рэкламу на інтэрнэт-сайтах і ў сацыяльных сетках могуць толькі тыя арганізацыі, ІП і фізічныя асобы, якія ўнесеныя ў дзяржаўны рэестр распаўсюджвальнікаў рэкламы.

Аказваць паслугі па размяшчэнні рэкламы ў інтэрнэце юрыдычнымі асобамі і ІП, не ўключаным у рэестр распаўсюджвальнікаў рэкламы, забараняецца. Такая дзейнасць будзе лічыцца незаконнай.

За размяшчэнне рэкламы без рэгістрацыі ў рэестры прадугледжаны штраф:

  • для фізічных асоб — ад 20 да 50 базавых велічынь;
  • для ІП — ад 20 да 200 базавых велічынь;
  • для юрыдычнай асобы — да 500 базавых велічынь.

Апроч штрафаў, па артыкуле могуць канфіскаваць да 100% сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці.

Штраф за адзнакі і рэпосты?

З тлумачэнняў, якія дае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, вынікае, што парушыць закон «Аб рэкламе» вельмі проста — дастаткова мець акаўнт у сацыяльных сетках.

Так, напрыклад, каб агляд нейкай установы ад блогера не палічылі за рэкламу, аўтару кантэнту неабходна выканаць шэраг патрабаванняў.

Па-першае, такі матэрыял мусіць быць выпушчаны па ініцыятыве блогера. Па-другое, публікацыі мусяць адпавядаць асноўнай тэматыцы блогера. То-бок, калі фудблогер вырашыць зрабіць агляд парка атракцыёнаў, а не чарговага кафэ, то да яго могуць узнікнуць пытанні. 

І самае галоўнае — у матэрыяле павінна адсутнічаць кантактная інфармацыя (адрас, нумар тэлефону, спасылка на сайт або акаўнты ў сацыяльных сетках).

У іншых выпадках агляд будзе лічыцца рэкламай, а значыць, павінна быць складзеная дамова на аказанне паслуг.

Як апынуцца ў рэестры?

Заяўніку неабходна падаць апавяшчэнне ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Для гэтага неабходна спампаваць і запоўніць апавяшчэнне аб уключэнні звестак у рэестр. Апавяшчэнне трэба падаць у МАРГ у папяровым выглядзе. Яго павінны разгледзець цягам 5 працоўных дзён.

Звесткі пра рэкламараспаўсюджвальнікаў можна знайсці па спасылцы.

Навошта гэта ўладам?

Выглядае, што новы закон «Аб рэкламе» дазваляе, як той казаў, забіць адным стрэлам двух зайцаў. 

Прыраўняўшы амаль любыя згадкі пра месцы, тавары або паслугі ў сацыяльных сетках да рэкламы, заканатворцы фактычна пазбавілі блогераў хітрыкаў, каб ухіляцца ад аплаты падаткаў.

Цяпер немагчыма зрабіць паўнавартасна агляд, які не будзе лічыцца рэкламай, таму блогерам, каб не атрымаць штраф, давядзецца рабіць усё па законе.

Гэта значыць, што дзяржава атрымае больш грошай у выглядзе падаткаў. Прычым не толькі ад блогера, але і ад рэкламадаўцы. Бо ў Беларусі з 1 студзеня 2023 дзейнічае збор памерам 20%, які мусіць плаціць рэкламадаўца, калі размяшчае рэкламу не ў дзяржаўных медыя.

З іншага боку, дзяржава атрымлівае яшчэ большы інструмент ціску на блогераў, бо кожны будзе разумець, што праз расплыўчатасць фармулёвак прыцягнуць да адказнасці за парушэнне закона «Аб рэкламе» будзе проста. 

Каментары1

  • ...
    13.07.2024
    Вось гора то! 😂

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць