У мінскай мячэці адбылася прэзентацыя беларускамоўнага выдання «Кур’ан з арабскім тэкстам і перакладам сэнсаў». Над перакладам працавалі Аляксей Ісмаіл Крыўцоў і Давуд Радкевіч.

Фота Аксаны Спрынчан
Да працы над кнігай таксама спрычынілася паэтка Аксана Спрынчан, якая паведаміла аб прэзентацыі ў сацыяльных сетках. Яна згадала пра свае татарскія карані па лініі роду Канапацкіх і адзначыла, што рада мець дачыненне да з’яўлення беларускамоўнага Кур’ана.

Фота Аксаны Спрынчан
Выданне змяшчае паралельны арабскі тэкст, беларускі пераклад сэнсаў і каментары.

Фота Аксаны Спрынчан
Перавыдадзена кніга Сяргея Навумчыка «Сем гадоў Адраджэння альбо Фрагменты найноўшай беларускай гісторыі (1988—1995)»
Выйшлі беларускія казкі ў афармленні Валерыя Славука
Выйшаў чарговы нумар «Запісаў БІНІМ»
Выйшла кніга пра прапаганду ў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны
Да 2035 года мусульман стане больш, чым хрысціян. А цэнтр хрысціянства перамесціцца ў Афрыку
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары