Грамадства55

У Беларусі заблакавалі сайт незалежнага каталіцкага праекту Katolik.life

На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да незалежнага праекту Katolik.life, які распавядае пра жыццё каталікоў

«Мы ўдзячныя Богу, што апошнія гады нам удавалася распавядаць пра «каталіцкае жыццё» — такое, якім яно ёсць у рэальнасці. На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайта Katolik.life «на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі», гаворыцца ў паведамленні, якое з’яўляецца пры спробе зайсці на сайт. Яшчэ раней доступ да рэсурсу быў заблакаваны ў Расіі.

Прычыны афіцыйна ніхто не паведаміў, але яны для нас відавочныя — мы распавядаем не толькі пра пазітыў, але і пра закрыты Чырвоны касцёл, пра арышты святароў, пра тое, як вернікі перажываюць вайну. Бо гэта таксама, на жаль, стала для многіх часткай «каталіцкага жыцця»», — піша Katolik.life.

Партал нагадвае, што яго тэксты перадрукоўвалі нават дзяржаўныя СМІ.

Цяпер чытаць Katolik.life у Беларусі можна з дапамогай VPN і ў сацсетках.

«Увесь кантэнт стварае толькі адзін чалавек у вольны ад працы час і ўспрымае гэта як служэнне Богу і людзям. Мы працягнем рабіць гэта і далей», — адзначае Katolik.life.

Каментары5

  • Жора
    15.07.2024
    даведка, не, дзякуй. "AdGuard is a Russian company, with Russian engineers, the majority of AdGuard developers and other employees working from Moscow, registered in Cyprus."
  • imia
    15.07.2024
    daviedka, heta rasijski prajekt.
    Darečy, ruskamoŭnaja viersija NN pavinna być zniščana.
  • даведка
    15.07.2024
    Их руководитель публично осудил российское вторжение на Украину в феврале 2022 года и почти вся их техническая поддержки была оттуда же с Украины. Из-за чего компания даже объявила о проблемах из-за начавшейся бомбёжки, под которую попали их сотрудники, родственники и друзья...

Як доктара Мартава ўдалося выратаваць з Расіі

Як доктара Мартава ўдалося выратаваць з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі еўрапейцаў наведала Беларусь па пашыраным бязвізе3

Беларуску ў Польшчы не пусцілі на борт Ryanair з праязным дакументам. Але яна змагла дамагчыся кампенсацыі4

Лаўроў: Германія павінна адказаць на пытанні па «Паўночных патоках»5

Без чэргаў і абмежаванняў. Хто можа ехаць на матацыкле ў Літву6

Чэргі з легкавых аўтамабіляў на мяжы з Літвой усё ж такі захоўваюцца 

Тэмпературныя кантрасты паміж поўначчу і поўднем у Беларусі ўражваюць

У Гродне суд ануляваў продаж кватэры падазраванай па «экстрэмісцкім артыкуле»4

Валерый Сахашчык: Напад Польшчы на Беларусь — гэта поўны нонсэнс з пункту гледжання логікі4

У Канадзе бультэр'ер напаў на дзікабраза — і атрымаў 1500 іголак 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як доктара Мартава ўдалося выратаваць з Расіі

Як доктара Мартава ўдалося выратаваць з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →