Грамадства

У Гомелі судзяць былога міліцыянта, які падтрымліваў Украіну ў сацсетках

Вілен Тургунаў раней быў начальнікам аддзела ў АУС Чыгуначнага раёна Гомеля, а затым працаваў у прыватным сектары, піша «Радыё Свабода».

Фота: Радыё Свабода

Гомельскі абласны суд пачаў разгляд справы былога міліцыянта Вілена Тургунава — экс-начальніка аддзела АУС Чыгуначнага раёна Гомеля.

Тургунава абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч.3 арт. 361 («заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы»), ч. 1 арт. 130 («распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 367 («паклёп на Лукашэнку»).

Суд праходзіць у закрытым рэжыме, як і большасць працэсаў над былымі сілавікамі, якіх улады падазравалі ў нелаяльнасці.

У «Белполе» пра Вілена Тургунава паведамілі, што мужчыну 55 гадоў, яго бацька родам з Узбекістана, маці беларуска. У Беларусь Вілен Тургунаў прыехаў з Бранскай вобласці Расіі, дзе скончыў універсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». Жыў у Гомелі, быў жанаты, цяпер разведзены.

Вілен Тургунаў працаваў у міліцыі Гомеля, а пасля звальнення — у будаўніча-мантажным трэсце.

Вядома, што перад затрыманнем Вілен Тургунаў вёў старонкі ў сацыяльных сетках, дзе выказваўся пра палітычныя і сацыяльныя падзеі. За падтрымку Украіны іншыя карыстальнікі сетак называлі яго «бандэраўцам».

Судзіць Вілена Тургунава Алег Харошка, для якога гэта не першы працэс, звязаны з падзеямі ва Украіне.

Паводле звестак «Вясны», у кастрычніку 2022 года ён прызначыў 2 гады зняволення жыхару Гомельскай вобласці Уладзіславу Войну, якога прызнаў вінаватым у» садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» — гэта частка 1 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Каментары

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць