Грамадства44

Валерый Сахашчык: Напад Польшчы на Беларусь — гэта поўны нонсэнс з пункту гледжання логікі

Палітык і былы вайсковец Валерый Сахашчык у інтэрв'ю «Белсату» патлумачыў, што стаіць за словамі Аляксандра Лукашэнкі, які чарговым разам абвінаваціў Польшчу ў намерах напасці на Беларусь.

Валерый Сахашчык. Фота: ОСЦ

«Напад Польшчы на ​​Беларусь або Расію — гэта поўны нонсэнс з пункту гледжання логікі. Польшчы няма чаго ваяваць, гэта шчаслівая развітая дэмакратыя, а калі людзі задаволены сваім жыццём, то менш за ўсё на свеце яны хочуць на кагосьці нападаць», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, за пастаяннымі абвінавачваннямі суседніх краінаў з боку ўладаў Расеі і Беларусі хаваюцца правілы вайсковай прапаганды, «яны ўніверсальныя і добра вядомыя спецыялістам, апісаныя ў спецыяльнай літаратуры, напрыклад, у вядомай працы Ганны Марэлі «Элементарныя прынцыпы ваеннай прапаганды».

«Дык вось, ёсць два правілы ваеннай прапаганды, якія добра тлумачаць, што стаіць за абвінавачваннямі ў адрас Польшчы. Першае гучыць прыкладна так: «Адказнасць за гэтую вайну нясе толькі наш супернік!» Другое: «Мы не жадаем вайны, мы толькі абараняемся!» Менавіта па гэтым лякале і дзейнічаюць Пуцін і Лукашэнка.

Вайну ў 2022 годзе развязаў Крэмль дзякуючы падтрымцы Лукашэнкі, аднак адказнасць за гэтую вайну ўвесь час спрабуюць перакласці на NATO, калектыўны Захад, [прэзідэнта ЗША Джо] Байдэна і гэтак далей: «Гэта не мы, гэта ўсе яны вінаватыя! Калі б мы не напалі, дык напалі б яны! На Беларусь рыхтавалася/рыхтуецца напад!!» Тым самым для ахвяр прапаганды ствараецца па сутнасці паралельная рэальнасць, у якой Лукашэнка і Пуцін за мір і з цяжкім сэрцам узмацняюць сваё войска, бо іх правакуе вонкавы супернік, напрыклад, Польшча», — сказаў Сахашчык.

Суразмоўца падкрэсліў, што ваенная прапаганда працуе на дзве аўдыторыі. Адна з іх — гэта міжнародная грамадскасць, другая — гэта грамадзяне Беларусі і Расіі, «якіх ашчадна змяшчаюць у атмасферу ваеннага псіхозу». 

«Тым самым іх падахвочваюць бязмежна падтрымліваць любыя, самыя амаральныя і недальнабачныя дзеянні ўладаў аж да ўдзелу ў ваенных дзеяннях. Гэта датычыць перадусім Расеі, якая за кошт такой прапаганды спрабуе павялічыць колькасць добраахвотнікаў», — заявіў палітык. 

Каментары4

  • Янка
    19.08.2024
    Паважаны Валер Сцяпаныч!
    Ці не падаецца вам, что чаго беларускае грамадства зараз меней за ўсё чакае ад вас - дык гэта "размінавання" супярэчлівых заяваў адчаяна пятляючага Лукашэнкі?
  • Бывай
    19.08.2024
    Валера, у цябе лепш з будоўляй атрымоўваецца, чымся языком шчыраваць. Хапае ў нас такіх разумнікаў Шрайбманаў-Фрыдманаў. Твой час як палітыка скончаны!
  • Мёртвая галава
    19.08.2024
    Прысутнічаць на самітах НАТА, мець грошы і палітычныя амбіцыі, і не ўкласціся ў сваю ўласную ПВК для захопу ўлады ў Беларусі, трэба быць поўным нулём... Нават горш чым нуль...

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў4

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га16

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну23

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць