Свет

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Хто знаходзіўся ў машыне, незразумела да гэтага часу.

Яўген Серабракоў, якога затрымалі ў турэцкім Бодруме па падазрэнні ў падрыве машыны на поўначы Масквы раніцай 24 ліпеня, дастаўлены ў Расію, піша Бі-бі-сі.

Фота: Astra

Серабракова затрымалі ў Бодруме па прылёце з Масквы ў той жа дзень, калі адбыўся выбух на Сінявінскай вуліцы. Па сцвярджэнні ФСБ, затрыманне было праведзена сумесна з МУС і пры садзейнічанні турэцкіх спецслужбаў.

На відэа, якое распаўсюдзіла ФСБ, Серабракоў кажа, што заклаў пад аўтамабіль у Маскве бомбу, якую ён нібыта збіраў пад кантролем куратара з СБУ. Таксама затрыманы сцвярджае, што куратар прапаноўваў яму за падрыў ад 10 да 20 тысяч долараў.

«Мы з ім размаўлялі, была адна сустрэча ў Стамбуле. Пасля гэтага я забраў кампаненты для збору самаробнай выбухной прылады, і я прапанаваў ліквідаваць афіцэра», — кажа мужчына на відэазапісе ФСБ.

Выбух на Сінявінскай, у выніку якога пацярпелі два чалавекі, адбыўся раніцай 24 ліпеня. Хто знаходзіўся ў машыне, незразумела да гэтага часу. 

Спачатку СМІ паведамлялі, што аўтамабіль належыць намначальніку радыёцэнтра спадарожнікавай сувязі Андрэю Таргашову, але затым сталі сцвярджаць, што была падарваная машына яго поўнага цёзкі, які таксама з'яўляецца вайскоўцам.

«Інтэрфакс» піша, што ўладальнік аўтамабіля — «палкоўнік Узброеных сіл РФ». Раней крыніца агенцтва казала, што гэта не проста палкоўнік, а «кіраўнік аднаго з падраздзяленняў Генштаба».

Каментары

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай18

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе ў Беларусі часцей жэняцца, а дзе часцей разводзяцца

Гіркін перадаў ліст з калоніі. Назваў сітуацыю на фронце правальнай для Расіі, прагназуе ўцягванне Беларусі ў вайну24

Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна раптоўна пакінула арганізацыю9

«У мяне на працы зніклі ўсе «ящики», засталіся толькі шуфлядкі». Дзяўчына з Віцебска падзялілася, як масквічы яе не разумеюць29

Уначы ў Беларусь заляталі чатыры шахеды1

Начальнік наваполацкай калоніі выйшаў на працу ў выходны, каб сарваць Бабарыку перадачу45

Былы ўдзельнік One Direction загінуў, зваліўшыся з трэцяга паверха гатэля ў Аргенціне

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў12

Беларускі брэнд выпусціў заплечнік з восеньскімі матывамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай18

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Галоўнае
Усе навіны →