Экс-кіраўніку страйкама «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі
Вользе Брыцікавай дадалі тры гады да тэрміну паводле новага абвінавачвання, пра гэта стала вядома з маніторынгу праваабарончага цэнтра «Вясна» за верасень. Выніковы прысуд актывістцы — 6 гадоў калоніі.

У красавіку Віцебскі аблсуд асудзіў Вольгу да 3 гадоў калоніі па артыкуле аб распальванні варожасці (артыкул 130 КК).
У жніўні жанчыну зноў пачалі судзіць, у абвінавачванні былі артыкулы пра заклікі да мер супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (частка 1 артыкула 361-4 КК), піша «Медыязона».
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, пра прысуд тады не паведамлялася, але вынікае, што Вользе дадалі тры гады калоніі да тэрміну.
Выніковы прысуд — 6 гадоў калоніі.
-
«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты
-
У Мінску да Новага года паставяць 33 ёлкі
-
У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву
Каментары
А зараз яна ў турме а рабочыя спакойна ходзяць на працу і вырабляюць дызпаліва для расійскіх танкаў.
Як брыдка і агідна на гэта глядзець.