Нерухомасць

6000 даляраў навару за аднапакаёўку ў старым доме. Тры гісторыі, як прадавалі кватэры ў Мінску ў 2024 годзе

Выданне Devby.io сабралі гісторыі аб продажы кватэр у розных раёнах сталіцы сёлета. Усе прадалі хутка, а хтосьці нават нядрэнна зарабіў.

$6000 прыбытку за аднапакаёўку ў старым доме. Тры гісторыі, як прадавалі кватэры ў Мінску ў 2024 годзе

«Кватэру прадаў адразу пасля заканчэння будаўніцтва»

  • Аб’ект продажу: еўратрохпакаёўка ў «Мінск-Свеце».
  • Плошча: 73 кв. метры.
  • Цана: купіў за $70 тыс., прадаў за $94 тыс.

— У 2023 годзе купіў у «Мінск-Свеце» на стадыі будаўніцтва еўратрохпакаёўку са свабоднай планіроўкай плошчай 73 кв. метры. Кватэра абышлася ў 70 тысяч долараў. На куплю браў беспрацэнтную растэрміноўку ад Dana Holding (кампанія, якая рэалізуе праект «Мінск-Свет»), якую закрыў загадзя.

Сёлета адразу пасля заканчэння будаўніцтва вырашыў прадаць кватэру, паколькі на гэты момант жыву ў іншай краіне і пакуль не планую вяртацца.

За ўгоду адказваў бацька па гендаверанасці. Праблем ніякіх не было. Толькі патрэбна была даведка, што ён не стаіць ні на якіх уліках (на бессвядомасць або на нарказалежнасць).

Кватэру прадавалі праз агенцтва нерухомасці ў самым канцы лета. З агенцтвам можна было дамовіцца, каб паведамлялі пра ўсіх тых, хто тэлефануе, або толькі пра тых, хто прыходзіць глядзець. Мне казалі толькі пра рэальныя прагляды.

Першапачаткова мы выставілі цэннік за кватэру ў 97 тысяч долараў. Але званкоў было няшмат, а акрамя таго ўсе патэнцыйныя пакупнікі спрабавалі скінуць цану. Мы вырашылі скінуць цану да 94 тысяч долараў, каб трапіць у іншы дыяпазон пошуку. І пасля гэтага колькасць званкоў і праглядаў павялічылася.

Праўда, многіх бянтэжыла архітэктурная асаблівасць у выглядзе вугла трубы над уваходам. Гэта вельмі проста вырашаецца, але многія не хацелі дурыць галаву.

Былі пакупнікі, якія прадавалі сваю кватэру і хацелі зарэзерваваць маю, але без перадаплат. Але мяне такі варыянт не задавальняў. Праз тыдзень гэтыя ж пакупнікі прапанавалі цану на 2 тысячы долараў менш, але з перадаплатай, якая ў выпадку адмовы ад угоды застаецца ў мяне. Але я адмовіўся ад гэтага варыянту.

Праз пару дзён гэтыя ж пакупнікі пагадзіліся на маю цану, але на той момант яны яшчэ не прадалі сваёй кватэры. Я не стаў з імі далей весці перамовы, бо ў той жа дзень з’явіўся іншы пакупнік, які пагадзіўся купіць кватэру без торгу па прапанаванай цане. Ён заплаціў часткова наяўнымі, а на частку сумы ўзяў крэдыт. Наяўныя аддаў у дзень угоды, а крэдытныя грошы я атрымаў ужо на наступны дзень.

У выніку кватэру мне ўдалося прадаць за два тыдні і па добрай цане. Калі б не жаданне хутчэй укласці ўгоду, то, думаю, прадаў бы даражэй — прыкладна за 100 тысяч долараў.

Дарэчы, мой калега таксама летам прадаваў кватэру ў Грушаўцы — і таксама без рамонту і праз агенцтва. Прадаў досыць хутка.

«На продажы атрымалася зарабіць шэсць тысяч долараў»

  • Аб’ект продажу: аднапакаёвая кватэра ў цэнтры Мінска.
  • Плошча: 30 кв. метраў.
  • Цана: купіў за $48 тыс., прадаў за $56 тыс.

— У сакавіку 2021-га купіў у Мінску кватэру для наступнай здачы ў арэнду.

Нагледзеў аднапакаёўку ў 30 кв. метраў у цэнтры ў старым доме. Але сама кватэра была са свежым рамонтам і арандатарам, які ўжо жыў там. Акрамя таго, кватэра была зручна размешчаная: паміж метро «Плошча Леніна» і «Інстытут культуры», у крокавай даступнасці ад трох універсітэтаў.

Кватэра абышлася ў 48 тысяч долараў, купіў яе цалкам за свае грошы разам з дзейнай дамовай арэнды. На той момант кватэра здавалася за 330 долараў у месяц. На гэтай стаўцы я пераседзеў крызісны 2022 год. На пачатку 2024 года падняў кошт арэнды да 400 долараў.

У кватэру за тры гады практычна нічога не ўклаў. Пры канцы чэрвеня кітайская студэнтка, якая жыла ў кватэры, збіралася на лета дадому. У апошні месяц яе пражывання вырашыў выставіць кватэру на продаж. Я разважаў пра пераезд з Беларусі, таму вырашыў прадаць кватэру, каб зафіксаваць даход.

Выставіў цану на дзесяць тысяч долараў вышэй, чым купляў. Папрасіў кітаянку паказваць кватэру пакупнікам. Яна ніштавата размаўляла па-руску і без праблем пагадзілася.

Рэгулярна мне пісалі і тэлефанавалі агенцтвы нерухомасці, але я іх ігнараваў. Прыцягваць іншых «спецыялістаў» не бачыў сэнсу. Як на мяне, рыэлтары бяруць абсалютна неадэкватныя грошы за нішто. У юрыдычнай працэдуры можна лёгка разабрацца самому.

Па сутнасці агенты проста выстаўляюць тую ж кватэру, але на дзве тысячы долараў даражэй, якія яны потым плануюць забраць сабе. Да таго ж не ведаюць мноства нюансаў, звязаных з самой кватэрай, і калі ў патэнцыйнага пакупніка будзе нестандартнае пытанне, то яны не змогуць на яго адказаць.

Ахвотных і так выявілася шмат. У асноўным прыходзілі іншагароднія, і многіх цікавіла магчымасць пакупкі ў крэдыт. За паўтара месяца кватэру паглядзела каля 20 чалавек. Сама кватэра ўсім падабалася, але брудны пад’езд і суседзі-алкаголікі (бяда старых дамоў) адпужвалі пакупнікоў.

У выніку прадаў кватэру беларускай сям'і з іншага рэгіёна, хоць мне казалі, што чэрвень—ліпень — гэта мёртвы сезон. На продажы атрымалася зарабіць шэсць тысяч долараў. І гэта без уліку арэнды, якая стабільна прыносіла даход усе тры гады.

«Наяўныя ад продажу кватэры прывезлі ў Дубай»

  • Аб’ект продажу: еўраддухпакаёўка ў Новай Баравой.
  • Плошча: 69 кв. метраў.
  • Цана: купіў за $84 тыс., прадаў крыху даражэй.

— У 2022 годзе купіў на стадыі будаўніцтва еўрадвухпакаёўку ў Новай Баравой плошчай 69 кв. метраў за 84 тысячы долараў. Уклаў 50% уласных сродкаў і 50% крэдыту, які аформіў у БТА Банку (з выплатай 13% у першы год і 20% у наступныя).

Пакуль ішло будаўніцтва, у кватэру нічога не ўкладаў. У гэтым годзе кватэра была цалкам дабудаваная, і я яе прадаў, каб рэінвеставаць грошы ў новай краіне — я ўжо два гады жыву ў ААЭ.

Усімі пытаннямі і дакументамі займаўся чалавек з гендаверанасцю. Таму мне нават не давялося прыязджаць у Беларусь. Для продажу прыцягнулі рыэлтара. Ён досыць хутка знайшоў пакупніка, якога задаволілі і кватэра, і цана. Пакупнік разлічыўся наяўнымі. Усю суму мне потым прывезлі ў ААЭ.

Дарэчы, каб пагасіць крэдыт у БТА Банку, я ўзяў яшчэ адзін крэдыт пад 6% у банку ААЭ, а потым пагасіў і яго.

Кватэру ўдалося прадаць крыху даражэй, чым купіў. Але розніца ўсё роўна не пакрыла працэнтаў па крэдыце і інфляцыі. Калі б не крэдыт і не паспех з продажам, то, магчыма, атрымалася б зарабіць.

Каментары

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Цырульніца з-пад Брэста стварыла цудоўны вобраз кліентцы. Яе абвінавацілі ў спрыянні ЛГБТ8

У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю9

Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі3

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў7

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі1

Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай па Крывым Рогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →