Грамадства6464

Такарчук: Можа, за Ягорава прагаласаваць, які будзе Лукашэнку ногі цалаваць? Языкі паадрываць бы гэтым галасунам

У вялікай гутарцы ТОК вядомая блогерка Вольга Такарчук выказала сваё стаўленне да ідэі выбараў новага лідара дэмакратычных сіл.

Андрэй Ягораў

Тым, хто выказваецца аб неабходнасці выбараў новага лідара дэмакратычных сіл Беларусі, блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук прапаноўвае выказвацца больш канкрэтна.

«Калі вы прапаноўваеце, то прапаноўвайце нейкую канкрэтыку. Есць канкрэтны чалавек, якога будзе паважаць Захад, будуць сустракацца ўсе лідары заходніх дэмакратычных краін, Злучаных Штатаў Амерыкі? Няма».

@tokbelarus Почему Мария Колесникова все еще в тюрьме? #милициябеларуси #беларусь #МарияКолесникова #sosMasha #милиция #полиция #нашаніва #sosMaria ♬ transgender - &lt3

Такарчук звяртае ўвагу, што за новую кандыдатуру павінны галасаваць не толькі «купка людзей, якая вырашыла», але і «людзі ў Беларусі, якія яшчэ там засталіся, мы, якія вымушаныя былі выехаць, але таксама галасавалі за Свету не як за прэзідэнта, а за чалавека, які хаця б альтэрнатыва Лукашэнку».

Вольга Такарчук Ольга Такарчук Olga Takarchuk
Вольга Такарчук. СКрын відэа: TOK_talk / YouTube

«У вас ёсць прапановы? Ёсць такі чалавек? Можа, за Ягорава прагаласаваць, які пойдзе і будзе ногі цалаваць Лукашэнку?» — задае пытанне Такарчук.

Блогерка таксама звяртае ўвагу на немагчымасць правядзення новых выбараў:

«Людзям страшна. І гэта зразумела. Таму што не ўсе ўмеюць чысціць тэлефоны, як бы мы ні расказвалі. Я сама такая. Я думала, што вычысціла свой тэлефон. А па ходу не — той, што ў КДБ застаўся. Зразумела, з Беларусі не будуць галасаваць. Тут (за мяжой — НН) палове гэта таксама не патрэбна. Хто будзе галасаваць? Наколькі гэта будуць сумленныя выбары?»

Такарчук звяртае ўвагу на ролю Ціханоўскай: «Я бачу, што робіць Света. Яны не разумеюць, што яны тут цяпер знаходзяцца дзякуючы дзеянням Светы і яе каманды. Таму што не была б спрошчаная тая ж легалізацыя, нейкія дапамогі… Вы зможаце таго ж дабіцца? А вас там будуць слухаць?»

Жанчына прапаноўвае ініцыятарам новых выбараў лідара дэмакратычных сіл паралельна шукаць кантактаў з Захадам.

«Хочаце — паралельна ідзіце. Хто вам перашкаджае паралельна са Светай дабівацца сустрэч з заходнімі лідарамі? Навошта гэта перацягванне канату? У нас адна мэта — звергнуць рэжым, каб у нашай краіне нешта памянялася. Каб мы прыехалі дахаты і маглі неяк адстойваць нашу краіну па дэмакратычным сцэнарыі».

«Света не крычыць з кожнага прасу: «Я — адзіны лідар. Пакуль вы мяне не заб'яце, я сінімі пальцамі [за ўладу] не трымаюся». Не, яна ўсім кажа: «[Калі] ёсць у вас магчымасць, рабіце нешта. Я не супраць».

Кожны павінен рабіць адпаведна сваім сілам. Таму языкі паадрываць бы такім галасунам».

Глядзіце цалкам: 

Каментары64

  • Баявыя Калектывісты
    08.09.2024
    Адзін запрашае нязгодных ў госьцечкі на выдачу "ў жбан"
    Дэкрэтніца вырывае языкі.

    Новая сацыялістычная апазыцыя заскарузлай савецкай ўладзе прагная да пераменаў.
  • Нячысьцік Тэлефон
    08.09.2024
    Як кемная спадачыня Такарчучка мяне ня прала, я знайшоў бруд і ўрабіўся.
  • Acab
    08.09.2024
    Ёсьць тут хто ў камэнтарох з сакрэтнае міліцыі (любы чытач пераважна рахуе, што я сам адтуль). Можаце здрадзіць, які прон ў недавычышчаным тэлефоне цікую РСПэхі?!

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць