Здарэнні22

У Гомелі былыя баксёры выпілі і зладзілі спарынг — усё скончылася трагедыяй

Цяпер былы спартовец апынуўся на лаве падсудных.

Ілюстратыўны здымак. Фота: міліцыя Гомеля

Два прыяцелі-гамельчукі ў красавіку сустрэліся на вуліцы. Яны вырашылі гэтую сустрэчу адзначыць — купілі алкаголь і адправіліся дадому да аднаго з іх.

Абодва мужчыны — у мінулым баксёры. Прычым адзін з іх быў майстрам спорту, другі — кандыдатам. У нейкі момант прыяцелі, якія добра выпілі, вырашылі зладзіць баксёрскі спарынг, піша «Белка».

Колькі працягваўся бой, невядома. Аднак раніцай мужчына знайшоў таварыша на падлозе без прыкмет жыцця. Экспертыза ўстанавіла, што мужчына памёр ад ацёку галаўнога мозгу. На целе ў яго знайшлі шматлікія пашкоджанні. 

«Спачатку падазраваны сцвярджаў, што нанёс нябожчыку толькі два ўдары ў галаву, ад якіх у яго ўтварыліся сінякі пад вачыма, але ён заставаўся актыўны і працягваў удзельнічаць у застоллі. Толькі пасля азнаямлення з вынікамі судова-медыцынскай экспертызы ён дапусціў, што ўдараў магло быць больш», — распавялі ў гомельскай пракуратуры.

Былому баксёру прад'явілі абвінавачанне ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі па неасцярожнасці да смерці чалавека. Яму пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары2

  • Джып
    06.08.2024
    Гомельскія абарыгены цікава праводзяць час.

    Дык хто ж перамог? МС ці КМС? Інтрыга, аднак... НН, удакладні, калі ласка
  • Жвір
    06.08.2024
    У каго алкаголь зносіць бáшту, таму піць нельга, зусім. Прыём алкаголю павінны ўздымаць настрой, глушыць негатыў, распавольваць, хаця б часова, але мінімізуючы ўплыў стрэсаў на чалавечую нэрвовую сыстэму. І не кажыце мне, што гэта ня так, праверана неаднойчы й прынята да ўжытку. Ну, канечне ж, трэба ведаць межы, а межы ў кожнага свае, і перакрочваць іх нельга. Але і перакрочыўшы, бáшта павінна заставацца працаздольнаю, цела можа ўжо ня слухацца, і нават ляжаць гарызантальна, а вось бáшта павінна працягваць цяміць.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць