Грамадства

На бабруйскай радыёстанцыі выбухнуў скандал з-за віншаванняў вязняў калоніі №2

«Зай, ліст атрымала, адказік са спісам паляцеў. Дома ўсё ў норме. Бясконца сумую», — тыповы прыклад такога віншавання.

На бабруйскай радыёстанцыі Zefir FM здарыўся скандал з-за віншаванняў асуджаным папраўчай калоніі №2. Вядучага могуць адхіліць ад праграмы, паведамляе Mayday.team

Гаворка ідзе аб праграме «Шалом», якую вядзе Міхаіл Гуцін і якая выходзіць штодня з 19:00 да 20:00. Гэтую праграму з нецярпеннем чакаюць у ВК-2.

На працягу гадзіны вядучы проста зачытвае прывітанні і віншаванні ў эфіры, аднак у некаторыя дні практычна ўся праграма складаецца з паведамленняў сваякоў вязняў папраўчай калоніі. Такая сітуацыя склалася з-за таго, што адміністрацыя ВК-2 затрымлівае лісты і дазваляе занадта кароткія тэлефонныя званкі дахаты.

На мінулым тыдні праграма стала прычынай разборак. Міхаіла Гуціна выклікалі і папярэдзілі, што калі не перастане чытаць паведамленні для асуджаных, то будзе зняты з эфіру. З іншага боку, вядучы не можа ведаць, якое менавіта паведамленне можа быць адрасавана вязням.

Вось прыклад аднаго з такіх віншаванняў:

«Хатняе прывітанне для …. Зай, ліст атрымала, адказік са спісам паляцеў. Дома ўсё ў норме. Сонейка, бясконца кахаю цябе, вар'яцка сумую, абняла да храбусцення, расцалавала ўсяго-усяго. Твая Каханая».

Цяпер такія паведамленні кіраўніцтва радыёстанцыі лічыць недапушчальнымі, бо ў іх змяшчаюцца нібыта схаваныя пасланні. Дакладней, адкуль прыйшло распараджэнне разабрацца, пакуль цяжка зразумець.

Радыёстанцыя Zefir FM з'яўляецца часткай дзяржаўнага прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Бабруйск Медыя». У яго склад яшчэ ўваходзяць тэлеканал «Бабруйск 360», газеты «Бабруйскае жыццё» і «Трыбуна працы», інтэрнэт-сайт BobrLife.

Каментары

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася20

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

«Пыталіся, чаму я не стаў шукаць працу ў Расіі, а з'ехаў на Захад»: беларуса адправілі «на размову» ў аэрапорце Масквы9

13-гадовы школьнік з малатком напаў на аднакласнікаў і настаўнікаў у расійскім Чалябінску1

У ДТЗ з ласём пад Віцебскам загінуў 12-гадовы хлопчык

76-я цырымонія ўручэння «Эмі» запомнілася трыумфам Японіі

Назіраецца рост колькасці аўтобусаў на польскай мяжы

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася20

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →