Грамадства

Беларус, якога судзяць у Польшчы за шпіянаж, добраахвотна пагадзіўся на адбыццё пакарання

У Польшчы абвінавачаны ў крымінальным працэсе можа падаць заяву аб добраахвотным адбыцці пакарання.

Грамадзянін Беларусі Уладзіслаў П., якога судзяць у Польшчы за шпіянаж на карысць Расіі, пагадзіўся на добраахвотнае адбыццё пакарання. Ён можа правесці ў турме 2 гады і 10 месяцаў, піша Most са спасылкай на Wirtualna Polska.

У Польшчы абвінавачаны ў крымінальным працэсе можа падаць заяву аб добраахвотным адбыцці пакарання. Гэта магчыма ў выпадках, калі віна і абставіны здзяйснення злачынства не выклікаюць сумненняў. Такая заява скарачае судовы працэс і ў многіх выпадках прыводзіць да больш мяккага пакарання.

13 верасня, на чарговым пасяджэнні акруговага суда ў Любліне, Уладзіслаў П. паведаміў, што згодны правесці ў турме 2 гады і 10 месяцаў, а таксама заплаціць 10 тысяч злотых штрафу, 5 тыс. злотых у Фонд дапамогі пацярпелым і аддаць у даход дзяржавы 8200 злотых, атрыманых ад расійскай разведкі (агулам — 6 тысяч даляраў).

Пракурор і суд пагадзіліся на такое пакаранне, аднак канчатковае абвяшчэнне прысуду адкладзенае. Уладзіслаў П. хадайнічаў аб змене меры стрымання, але суд у гэтым адмовіў, бо мужчына не мае пастаяннага месца жыхарства ў Польшчы і можа пакінуць краіну.

У чым абвінавачваюць Уладзіслава П.

Беларус уваходзіў у групу, якая збірала інфармацыю аб транспартнай інфраструктуры Польшчы, у тым ліку той, праз якую ажыццяўляліся пастаўкі ваеннай і гуманітарнай дапамогі Украіне.

У членаў групы быў куратар, з якім яны звязваліся праз тэлеграм, высветліць яго асобу следству не ўдалося. У месенджары ён назваўся Андрыем, Анджэем, а таксама Габрыэлем К., якога лічаць афіцэрам расійскіх спецслужбаў. Дзеяннямі групы кіравалі і іншыя людзі, якія выкарыстоўваюць нікі Barbados, Pink, Mara, Secret Chat.

План-максімум заключаўся ў адпраўцы пад адхон цягніка з вайсковым транспартам для Украіны. За гэта было прапанавана ўзнагароджанне ў памеры 10 тыс. даляраў.

Але наогул заданні, якія члены групы атрымлівалі ад куратараў, былі рознымі. Перш за ўсё, гэта назіранне за транспартнай інфраструктурай і ваеннымі аб'ектамі: марскімі партамі, аэрапортамі, чыгуначнымі вакзаламі і вайсковымі часткамі Польшчы. Паводле звестак польскай пракуратуры, чальцы групоўкі ўсталявалі на чыгуначных шляхах не менш за шэсць камер відэаназірання, а ў цягніках усталявалі GPS-перадатчыкі. Такім чынам адсочваліся пастаўкі ваеннай і гуманітарнай дапамогі Украіне.

За ўсталяваную камеру выканаўцам плацілі 300-400 даляраў.

Таксама ўдзельнікі групы атрымлівалі больш дробныя заданні, звязаныя з прапагандысцкай дзейнасцю: малявалі графіці, расклейвалі стыкеры і ўлёткі з антынатаўскімі і антыўкраінскімі лозунгамі.

За кожную ўлётку выканаўца атрымліваў пяць даляраў.

Таксама выканаўцам выдзелілі грошы на пражыванне ў гасцініцах і на паездкі па краіне. Як высветліла пракуратура, аплата абвінавачаным рабілася ў крыптавалюце.

Якія пакаранні атрымалі іншыя ўдзельнікі групы

Іншыя члены групы, якія пагадзіліся раней на добраахвотнае адбыццё пакарання, атрымалі тэрміны ад 1 года і 1 месяца да 6 гадоў пазбаўлення волі. Таксама суд прызначыў ім штрафы ў памеры ад 1 тыс. да 20 тыс. злотых (260—5200 даляраў) і пастанавіў канфіскаваць сродкі, атрыманыя ў выніку злачыннай дзейнасці.

Разам з Уладзіславам П.судзяць украінца Максіма Л. Ён добраахвотна пагадзіўся на адбыццё 6 гадоў зняволення. Яго пакаранне больш суровае, паколькі ён з'яўляўся адным з кіраўнікоў і быў першым кантактам «Андрэя».

Каментары

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты5

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў3

Букмекерскі рынак паказаў рэзкі рост падтрымкі Дональда Трампа 14

Раней Беларусі прарочылі вобраз «вялікай Малдовы». А куды рухаемся цяпер?4

Буданаў асабіста ўдзельнічаў у аперацыі па вызваленні Ваўчанскага завода1

Лецішча калумністкі Ганны Златкоўскай арыштавалі

Сілавікі затрымлівалі адміністратарку дваровага чата, якая вярнулася ў Беларусь з Польшчы

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па хіміі2

Завочна будуць судзіць вядомага эканаміста Паўла Данейку5

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты5

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Галоўнае
Усе навіны →