Грамадства33

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды

У інтэрнэт-картах можна знайсці водгукі ледзь не на што заўгодна, у тым ліку на беларускія суды. Вось што там пішуць.

Пачнем з мінскіх судоў. Ужо ў водгуках на іх ёсць нямала гісторый дрэннага стаўлення да людзей.

Адна карыстальніца расказала, што ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска згубілі яе заяву. Яна падала скаргу, і тады супрацоўнікі суда пачалі ёй актыўна званіць з просьбай адклікаць скаргу. Але ж беларуска вырашыла дачакацца адказу па скарзе. Калі яна атрымала адказ, ёй падалося, што ў ім супрацоўнікі суда абвінавацілі ў згубе скаргі выпадковага чалавека.

І гэта не адзіны сумны каментар пра мінскія суды — такіх, што прадказальна, большасць:

«Пісаў заяву адну. Сказалі, што цягам двух тыдняў разгледзяць. У выніку прайшоў месяц, заяву нават суддзі не перадалі. Проста выкінулі» (суд Цэнтральнага раёна).

«Агіднае месца! Не была там, але з майго рахунку раптоўна з-за іх знялі 4410 беларускіх рублёў за штраф, які быў сплачаны ў 2016 годзе, 2016 Карл! […] Дзяўчына, якая адпраўляла ліст, ні пра што не хоча гутарыць і прызнаваць сваю віну, а тое, што чалавек два дні з сэрцам пакутаваў і яшчэ тры дні разбіраўся і пакутаваў, гэта мала каго хвалюе!» (суд Ленінскага раёна).

«У нашай краіне паўсюль патрэбны блат, а яшчэ лепш сястла. Без блату нікуды не варта сунуцца. Два месяцы разглядалі заяву, а ў выніку ўвогуле адмовілі ў разглядзе ў сувязі з заканчэннем тэрміну, дадзенага для выпраўлення недахопаў» (суд Маскоўскага раёна).

Фота: Генпракуратура

«Міліцыянер-ахоўнік, які цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон, што схаваны на стале ў яго кепцы. Сакратар з суддзёй, якія кароткімі сказамі і знакамі абмяркоўваюць манікюр на руках абвінаваўцы, і якія ўсміхаюцца ў той час, пакуль вырашаюць лёс чалавека. Як брыдка гэта ўсё выглядае з боку» (суд Савецкага раёна).

Дзеля справядлівасці дададзім, што можна знайсці адзінкавыя станоўчыя водгукі пра таго ці іншага суддзю, прычым не заўсёды існуюць даныя, што гэтыя суддзі прымалі ці прымаюць удзел у рэпрэсіях. А часам карыстальнікі пішуць добрае і пра іншых супрацоўнікаў судоў — маўляў, і ў гэтай сістэме ёсць месца чалавечнасці.

З іншага боку, шмат пішуць і пра несправядлівасць у судах, а таксама пра некампетэнтнасць супрацоўнікаў. Асобная гісторыя — стаўленне да наведвальнікаў: беларусы скардзяцца, што ім цяжка дазваніцца ў суды, што супрацоўнікі судоў груба з імі гутараць, не дапамагаюць або не здольныя дапамагчы з пошукам інфармацыі і іншымі патрэбнымі рэчамі.

А што ў рэгіёнах? Сярод водгукаў на абласныя суды шмат абстрактнага абурэння ў духу «праўды тут не шукайце». Але ёсць і канкрэтныя прэтэнзіі. Напрыклад, пра суд Ленінскага раёна (Магілёў) пішуць, што там суддзі прымаюць неаб'ектыўныя рашэнні і слухаюць толькі адзін бок.

Мы знайшлі каментар пра ўмовы падчас самога пасяджэння — ён датычыць Гродзенскага абласнога суда: «Цвёрдыя драўляныя лаўкі для ўдзельнікаў. Адзіная прыбіральня ў падвале».

Вось некалькі іншых гісторый з рэгіянальных судоў:

«Даслалі ліст на імя майго поўнага цёзкі. На мой званок у суд адказалі — маўляў, не хвалюйцеся, памылачка, нячысцік зблытаў. Выправілі памылачку. У мужыка хату калгас адсудзіў, а мне 32 рублі дзяржпошліны» (суд Брэсцкага раёна).

«Прыйшлі на пасяджэнне суда, нас там нават ніхто не слухаў! Твары незадаволеныя, а самае цікавае, што рашэнне суда было вынесенае за 1 хвіліну: не паспелі выйсці за дзверы, як вярнуліся ў залу і зачыталі, падобна, што загадзя было напісанае» (Гомельскі абласны суд).

«Суддзя была зацікаўленая ў выніку справы, магчымы карупцыйны складнік. Буду звяртацца ў адпаведныя органы, каб правялі праверку» (суд Савецкага раёна, Гомель).

Сустракаюцца і водгукі з гумарам:

«Паставіў пяць зорак, паслугамі не карыстаўся — так, на ўсякі выпадак!» (суд Савецкага раёна Мінска).

«Класнае месца, ледзь не пасадзілі» (суд Мінскага раёна).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Спажывецкае Таварыства Мінскменска
    16.09.2024
    Вось, дарэчы, наконт ўзьнікненьня незалежнага арбітражу дзе ён трэба. Падобныя апініі зьнішчылі б рэпутацыю разам з бізнэсам якога заўгодна прадпрымальніка.
    Дзяржабным жа ўстановам - як ня лысыя.
    Ну зьвярніцеся да нас па ахову правоў спажыўцоў.
  • Беня
    16.09.2024
    Спеть нужно было.
  • )
    16.09.2024
    Советский суд это сборище тупых сук. Это известно даже в нотариальных конторах.

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень13

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Усе навіны →
Усе навіны

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

Людміла Класкоўская: Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак»2

Памятаеце кацяня, якое праехала 10 км у Гродне ў маторы аўто? Яно знайшло гаспадыню

Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку8

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»21

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень13

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Галоўнае
Усе навіны →