Свет22

Расія і Кітай пераходзяць на бартар з-за санкцый

Дзве краіны спрабуюць абмежаваць выкарыстанне банкаўскіх сістэм.

Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін. Фота: Сяргей Савасцьянаў, Крамлёўскі пул Sputnik, фота праз AP

Расія і Кітай хочуць перайсці на бартар, каб пазбегнуць пагрозы санкцый і абмежаваць выкарыстанне банкаўскіх сістэм, якія кантралююцца ЗША.

Пасля двухбаковых затрымак плацяжоў паміж Расіяй і Кітаем, звязаных з пагрозай санкцый з боку ЗША, з'явіліся абыходныя шляхі ў выглядзе невялікіх кітайскіх рэгіянальных банкаў, але праблемы з плацяжамі ўсё роўна застаюцца, піша Медуза са спасылкай на Reuters.

Бартэрны гандаль дазволіць Маскве і Пекіну паменшыць празрыстасць двухбаковых транзакцый для заходніх рэгулятараў і абмежаваць валютныя рызыкі.

Дзве бартарныя здзелкі, звязаныя з сельскай гаспадаркай, па даных крыніц Reuters, чакаюцца ўжо гэтай восенню. Аб падрыхтоўцы бартэрнай схемы паведаміў топ-менеджар буйнога расійскага банка, які адмовіўся раскрыць падрабязнасці. Суразмоўца ў расійскай прамысловай кампаніі распавёў, што абмяркоўваецца экспарт металаў з Расіі ў абмен на абсталяванне з Кітая.

Бартэрны гандаль, са слоў крыніцы ў расійскім урадзе, прапануе выхад з праблемнай сітуацыі з аплатай як падсанкцыйных, так і грамадзянскіх тавараў. Паводле яго слоў, перспектывы ў гэтай галіне не палепшыліся нават пасля паездкі Уладзіміра Пуціна ў Кітай у маі 2024 года.

Празрыстасць традыцыйных схем аплаты суразмоўцы Reuters называюць стрымальным фактарам для двухбаковага кітайска-расійскага гандлю. У Расіі і Кітая няма механізму прамых плацяжоў. Варыянтам для банкаў, якія не трапілі пад санкцыі, застаецца SWIFT, але са слоў адной з крыніц, гэта «міжнародная банкаўская сістэма, якая цалкам празрыстая ў тым ліку для амерыканцаў».

Reuters адзначае, што ў гісторыі гандлю Расіі і Кітая ўжо былі бартэрныя ўгоды — у 2019 годзе Пекін пагадзіўся абмяняць партыю пальмавага алею з Малайзіі на суму амаль 150 мільёнаў даляраў на будаўнічыя паслугі, прадукцыю з прыродных рэсурсаў, а таксама грамадзянскае і абароннае абсталяванне.

У Мінпрамгандлю Расіі і Міністэрстве камерцыі Кітая не адказалі на запыты агенцтва аб каментары.

Каментары2

  • •
    08.08.2024
    рюскія будуць мяняць золата і нафту на кітайскія ўнітазы, шырпатрэб, тэхналогіі і абсталяванне. вось гэта смехдзяржава
  • Янка
    08.08.2024
    Выдатная навіна. Гэта нават не стрэл ва ўласную галаву, а імкненне дабраахвотна залезці пад гільяціну, бо тая дакладна не прамахваецца.

    Для Кітая істотных праблем не ўзнікае, бо расейскі экспарт у Кітай - гэта пераважна буйныя партыі з невялікай наменклатуры высокаліквіднай біржавой сыравіны, цэны на якую публічна вядомыя. То бок кітайскаму аператару, які будзе распаўсюджваць гэтую сыравіну ўнутры Кітая, дастаткова будзе эмітаваць ф'ючэрсы і пад іх замаўляць патрэбныя яму аб'емы расейскай сыравіны. І калі б у Расею з Кітая таксама паехалі буйныя партыі з невялікай наменклатуры высокаліквіднай біржавой сыравіны - то ўсё выглядала б сіметрычна і сур'езных праблем не узнікала.

    Але ж агульна гэта зусім ня так, бо звычайна з Кітая адносна невялікімі партыямі едзе велічэзная наменклатура нестандартызаваных пазабіржавых кітайскіх тавараў. Таму на расейскім баку з атрыманнем неабходных тавараў узамен на сваю сыравіну хутка ўзнікне сапраўдны гандлёвы і лагістычны жах. Гэта справакуе мацнейшыя запавольванне паставак з Кітаю і выбух выдатакаў у расейскіх імпарцёраў і адпаведна інфляцыі ўнутры Расеі, бо яе прамысловасць без імпарту нежыццездольная. І гэта ня кажучы пра разбурэнне грашова-крэдытнай і фінансавай сістэмы Расеі, якая праз банкаўскія санкцыі ўжо ледзь не цалкам залежыць ад Кітаю. Усё гэта абвастрыць праблемы для фіскальнай сістэмы Расеі, а гэта створыць праблемы для усяго бюджэтнага сэктару Расеі, які ў тым ліку забяспечвае вядзенне вайны.

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць