Расійскі суд прысудзіў грамадзянку Украіны да дзесяці гадоў калоніі. Яе выкралі ў Херсоне і абвінавацілі ў шпіянажы
Прыгавор Ірыне Гарабцовай вынес Херсонскі абласны суд, падкантрольны ўладам Расіі, піша «Медуза».
Як сцвярджае расійская Генпракуратура, Гарабцова з лютага 2022-га па сакавік 2023 года збірала і перадавала ў Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны звесткі аб месцах дыслакацыі і перамяшчэння расійскіх падраздзяленняў на тэрыторыі Херсонскай вобласці.
Ірына Гарабцова працавала ва ўкраінскай IT-кампаніі і актыўна пісала ў сацсетках аб акупацыі Херсона расейскім войскам. 13 мая 2022 года, у дзень яе нараджэння, Гарабцову выкралі людзі ў вайсковай форме з дому ў Херсоне, дзе яна жыла разам з бацькамі.
Праз паўгода Гарабцову знайшлі ў СІЗА ў анексаваным Сімферопалі. Аб крымінальнай справе ў дачыненні да грамадзянкі Украіны стала вядома толькі вясной 2024 года.
Каментары