Грамадзянцы ЗША і Расіі далі 12 гадоў калоніі за данат у 52 даляры ўкраінскаму фонду
Прысуд па справе аб дзяржздрадзе вынес суд у Екацярынбургу. Паводле версіі абвінавачвання, Ксенія Карэліна (Хавана) пераводзіла грошы, якія ішлі на зборы для УСУ. Пракурор запытваў для Карэлінай 15 гадоў.
Дзяўчына ў першы дзень вайны, 24 лютага 2022 года, перавяла са свайго амерыканскага рахунку 51,8 даляра ў фонд Razom for Ukraine, створанаму ўкраінцамі ў ЗША. Перавод сілавікі выявілі ў тэлефоне Карэлінай, які быў у яе канфіскаваны і ўскрыты.
33-гадовая Ксенія Карэліна жыла ў Лос-Анджэлесе, а ў студзені 2024 года прыехала да бабулі з дзядулем у Екацярынбург. Там яе і затрымалі.
Ксенія Хавана (Карэліна — яе дзявочае прозвішча), па версіі ФСБ, якое вяло следства, «з лютага 2022 года (…) ініцыятыўна ажыццяўляла перавод грашовых сродкаў у інтарэсах адной з украінскіх арганізацый, якія пасля накіроўваліся на набыццё ўзброенымі сіламі Украіны прадметаў тактычнай медыцыны, экіпіроўкі, сродкаў паражэння і боепрыпасаў».
Праваабарончы праект «Першы аддзел», які спецыялізуецца на справах аб дзяржаўнай здрадзе, пісаў са спасылкай на свае крыніцы, што падставай для справы стаў адзіны перавод, зроблены Хаванай-Карэлінай у першы дзень поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
У той жа час выданне РБК са спасылкай на адваката дзяўчыны пісала, што Хавана прызнала віну ў пераводзе грошай УСУ.
Аб затрыманні Ксеніі стала вядома 20 лютага 2024 года. Гэта адбылося ў Екацярынбургу, куды яна прыляцела з Лос-Анджэлеса, каб наведаць сваякоў. Грамадзянства ЗША, мяркуючы па сацсетках дзяўчыны, яна атрымала ў канцы 2021 года.
Паводле інфармацыі «Першага аддзела», яе затрымалі яшчэ ў канцы студзеня супрацоўнікі патрульна-паставой службы нібыта за мат у грамадскім месцы, хоць рапарт быў складзены супрацоўнікамі ФСБ. Па адміністрацыйнай справе аб дробным хуліганстве яе арыштавалі на 14 сутак.
Але яшчэ да выхаду са спецпрыёмніка ёй аформілі затрыманне паводле крымінальнай справы аб дзяржаўнай здрадзе, пасля чаго суд адправіў яе на два месяцы ў СІЗА.
Каментары
Так было в фашистских и коммунистических системах, так устроена мафия и клептократия. Законы написаны для воров и убийц во власти, для их благополучия.