Вайна1212

Дуда паабяцаў, што калі расейцы будуць выходзіць з Украіны, то пазвоніць Зяленскаму з просьбай не бамбіць іх. Той дасціпна адказаў

Дыялог паміж прэзідэнтамі Польшчы і Украіны адбыўся на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Скрыншоты відэа Офіса прэзідэнта Украіны

Анджэй Дуда казаў пра тое, што калі расійскія салдаты будуць адступаць, то ім трэба даць пайсці дадому.

«Калі хтосьці на кагосьці нападае, то павінен браць пад увагу, што сам будзе збіты.

Але калі будзе так, што расейцы зробяць тое, што павінны зрабіць, гэта значыць вернуцца дадому, і расійскія войскі будуць выходзіць з Украіны і ўкраінскія войскі будуць іх атакаваць, то я першы вазьмуся за тэлефон і патэлефаную Уладзіміру Зяленскаму і скажу: не бамбіце іх, калі яны сыходзяць.

Пакіньце іх, хай ідуць дадому. Я магу абяцаць гэта расійскім жаўнерам», — сказаў Дуда.

«А калі будзе занята?» — з іроніяй адказаў яму Зяленскі. І патлумачыў: ён, як прэзідэнт, бывае моцна заняты, Дуда павінен ведаць.

Дуда ж адзначыў, што будзе тэлефанаваць, пакуль Зяленскі не здыме трубку.

«Але пакуль Расія атакуе Украіну на вайне, якую сама пачала, то павінна браць пад увагу, што той, хто мячом ваюе, ад мяча гіне», — падкрэсліў польскі прэзідэнт.

Дыялог Дуды і Зяленскага, пра які размова, на відэа з 40-й хвіліны

Каментары12

  • Чаркашкварка
    24.08.2024
    Бабмiць трэба крэмль, а не толькi войскi. Гiтлераса трэба знiшчыць, як i крэмль. А потым узяцца за яго хракапасобнiка.
  • Мёртвая галава
    24.08.2024
    Чаркашкварка, дык чаго ж ты не бамбіш, калі ведаеш, што трэба рабіць?
  • Дунда
    24.08.2024
    Жартаваць пра вайну - гэта, канешне, трындзец. Мо спачатку на сваёй мяжы разабраўся б, перад тым як шчыраваць на крыві суседняга народа?

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць