Грамадства33

54-гадовую мінчанку судзяць за дапамогу палітвязням. Пра яе затрыманне раней не было вядома

Алене Тапарковай пагражае да сямі гадоў калоніі.

Алена Тапаркова. Фота з яе старонкі ў Аднакласніках

Мінчанцы Алене Тапарковай 54 гады. Скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (цяпер — БНТУ).

Імаверна, Алену затрымалі падчас рэйда на салідарных з палітвязнямі, які адбыўся напрыканцы студзеня 2024 года.

Суд над Аленай пачынаецца 5 верасня ў Мінскім гарадскім судзе. Яе вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК). Судзіць яе будзе Святлана Макарэвіч, якая доўгі час судзіць людзей па палітычных справах.

Фота: zubr.in

Людзі, якія трапілі пад аблаву на салідарных з палітвязнямі, якая адбылася з 23 па 24 студзеня, кажуць, што лік тых, на каго завялі крымінальныя справы, можа быць значна большы, чым вядома праваабаронцам. Абсалютна непублічныя проста рабілі пераводы ці адпраўлялі пасылкі палітвязням з уласных сродкаў.

Ва ўсіх вядомых выпадках тым, хто дапамагаў палітвязням, прысуджалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі. Напрыклад, пенсіянерцы Наталлі Малец, якая дасылала малыя сумы з уласнай пенсіі, прысудзілі тры з паловай гады калоніі, а Ірыне Пагадаевай, якая даслала палітвязням агулам 188 рублёў, прысудзілі тры гады калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Што пасееш, то пажнеш
    28.08.2024
    Калі пасадзяць суддзю Святлану Макарэвіч, якая доўгі час судзіць людзей па палітычных справах, то ёй перадачы перадаваць не будзе ніхто.
    Што пасееш, то пажнеш.
  • Андрусь
    28.08.2024
    Што пасееш, то пажнеш, на судзе будзе казаць : не вінаватая я, толькі выконвала загаду зверху
  • feafania
    29.08.2024
    Андрусь , о не, я такіх ведаю, на судзе яна будзе гаварыць, што ўсё адбавалася ў рамках <нашага разуменьня> закону.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць