Свет88

Дзе знаходзяцца краіны з самым маладым насельніцтвам?

У іх больш за палову насельніцтва мае да 18 гадоў. А наколькі старая Беларусь?

Звесткі аб сярэднім медыянным узросце насельніцтва прыводзіць  CIA World Factbook (Сусветная кніга фактаў — даведнік, які складаецца і рэгулярна абнаўляецца ЦРУ для патрэб ураду ЗША).

Такім чынам, самым маладым кантынентам з'яўляецца Афрыка. Там знаходзіцца 21 краіна з самым нізкім медыянным узростам насельніцтва. На іншым канцы спісу — Еўропа.

Самай маладой краінай з'яўляецца Нігер, дзе медыянны ўзрост насельніцтва складае 15,2 года. Яшчэ ў сямі краінах Афрыкі палова насельніцтва мае да 18 гадоў. Гэта Уганда (16,2 года), Ангола (16,3), Малі (16,4), Чад (16,7), Дэмакратычная Рэспубліка Конга (16,9), Бенін (17,2) і Мазамбік (17,3).

Калі зірнуць за межы Афрыкі, то самай маладой з'яўляецца Палестына. Так, у сектары Газа палова насельніцтва мае менш за 19,5 года, на Заходнім Беразе — 21,9. Далей ідзе Афганістан (20 гадоў), Усходні Тымор (20,7) і Папуа-Новая Гвінея (21,7).

У Еўропе самы малады сярэдні ўзрост насельніцтва (32 гады) мае Косава. Пасля ідуць Албанія (36 гадоў) і Ісландыя (38). Самым старым у свеце з'яўляецца Княства Манака. Там сярэдні ўзрост насельніцтва сягае 57 гадоў (56,9).

The World's Youngest Countries Самыя маладыя краіны свету самыя молодые страны мира
Самыя маладыя краіны свету. Крыніца: Statista.com

Розныя праблемы старых і маладых краін

Як адзначае Statista, у той час, як самыя старыя краіны свету, у тым ліку Японія, Італія, Іспанія і Германія, дзе сярэдні ўзрост насельніцтва складае ад 47 да 50 гадоў, шукаюць шляхі вырашэння дэмаграфічнай праблемы, якая пагражае эканамічнаму росту, у вельмі маладых краін Афрыкі супрацьлеглая праблема — іх эканомікі, інстытуты і адукацыйныя ўстановы не ў стане ахапіць клопатам вялікую колькасць дзяцей і маладых людзей, якія там пражываюць.

Сусветны банк прагназуе, што высокая нараджальнасць у бедных краінах пагоршыць стан здароўя іх жыхароў, скароціць інвестыцыі ў чалавечы капітал і замарудзіць эканамічны рост.

У Нігеры вялікую праблему ствараюць беднасць і дзіцячыя шлюбы. Краіна працуе над скарачэннем дзіцячых шлюбаў і нараджальнасці, якая ў краіне і рэгіёне традыцыйна асацыюецца з шанцам на больш багатае жыццё.

Як выглядае Беларусь 

У Беларусі, адпаведна CIA World Factbook, сярэдні медыянны ўзрост насельніцтва складае 42,1 года. Пры гэтым палова мужчын краіны маюць менш за 39,5 года, а жанчын — менш за 45 гадоў.

Па гэтым паказчыку Беларусь знаходзіцца на 184 месцы з 229. Перад ёю такія краіны, як Бельгія (42 гады) і Расія (41,9). Горш сітуацыя выглядае ў Даніі і Нідэрландах, дзе сярэдні медыянны ўзрост складае 42,2 года.

Польшча займае ў рэйтынгу 192 пазіцыю з паказчыкам у 42,9 года. Украіна знаходзіцца на 205 месцы з сярэднім медыянным узростам насельніцтва ў 44,9 года, Літва — на 212 (45,1), Латвія — на 213 (45,5).

Каментары8

  • дастала шкалата
    29.08.2024
    Манака?, як раз такі усё лагічна. у чым несастыкоўка? старыя маюць грошы і плацяць за ўцехі. Маладзён з Нігера за гэта плаціць не будзе - возьме бясплатна.
  • Манака?
    29.08.2024
    дастала шкалата, якія ім уцехі, старым ? Ім ужо і віагра не дапаможа, паспрабуй прадай ім такім сваё цела, разам з уцехамі.. Нешта не стыкуецца тут, хоць забіся ! У чым падвох ?
  • настала шкалата
    29.08.2024
    Манака?, нейкія ў Вас старыя вельмі старыя. У нас 70гадовая прафесура яшчэ гатовая да маладух :)))

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць