Грамадства

Кіраўніцу аддзела маркетынгу пяцізоркавага гатэля судзяць за пратэсты і дапамогу палітвязням

Марыну Алісеенка, імаверна, затрымалі падчас рэйда на салідарных з палітвязнямі.

Марына Алісеенка. Фота з яе старонкі Укантакце

Марыне Алісеенка 40 гадоў. Яна з Мінска, скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт у 2008 годзе. Пасля гэтага працавала перакладчыкам, але ў 2012 годзе ўладкавалася ў элітны пяцізоркавы мінскі гатэль Crowne Plaza. Кошт нумару там — ад 100 еўра за дваіх.

Марына імкліва расла ў кар'еры. За два гады яна з асістэнта менеджара па продажах стала кіраўніком аддзела продажу і маркетынгу. Марына шмат працуе і вучыцца, прайшла за сваю прафесійную кар'еру даволі шмат трэнінгаў і курсаў.

Падобна, што цяпер Марына Алісеенка за кратамі. Яе сацсеткі не абнаўляюцца з 22 студзеня 2024 года, апошняя актыўнасць была за два дні да аблавы КДБ на тых, хто дапамагаў палітвязням.

Суд над Марынай пачнецца 2 кастрычніка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яе вінавацяць па двух артыкулах — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Жанчыне пагражае ад двух гадоў хіміі да сямі гадоў калоніі.

Судзіць яе будзе Сяргей Хрыпач. Ён судзіць за палітыку ўжо больш за 15 гадоў. Найбольш гучныя яго працэсы — справа «Рэвалюцыйнага дзеяння» (Марфа Рабкова, Аляксандр Францкевіч і яшчэ 10 чалавек) і «справа падпалу дома Гайдукевіча» (сям'я Вайцяховічаў і Вадзім Пракоп'еў). Таксама ён адправіў за краты цяжкахворага палітвязня Вадзіма Храсько, які памёр за кратамі.

Сяргей Хрыпач. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага45

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага45

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць