Грамадства1212

У Беларусі ўспышка пнеўманій, у бальніцах шмат пацыентаў

Дактары дзеляцца з «Нашай Нівай» сваімі назіраннямі: сёлета выпадкаў захворванняў на Covid-19 значна больш, чым было ў аналагічны перыяд мінулага года.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Летам стала шмат пацыентаў з пнеўманіяй, што не характэрна для гэтага часу

Гэтым летам у бальніцы трапляла шмат людзей з пнеўманіяй. 

«Па назіраннях, пік пачаўся ў жніўні. Звычайна спачатку людзі скардзяцца на агульнае недамаганне, кашаль, тэмпературу каля 38, якая не спадае цягам 3-5 дзён. У некаторых праяўляюцца ваніты і млоснасць», — тлумачыць доктар, які працуе ў бальніцы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Telegram @uvdgomel 

Па словах дактароў, тэсты далёка не заўсёды вызначаюць, што ў чалавека менавіта кавід, але па ўсіх сімптомах відаць, што гэта ён.

Таксама суразмоўца адзначае, што такая колькасць пнеўманій, якая назіралася гэтым летам, не характэрная для гэтага перыяду.

«Да кавіду цяпер у прынцыпе ставяцца як да грыпу. У выпадках, калі тэст не пацвярджае дыягназ, пацыентам ставяць дыягназ грып. Цяпер агулам стаўленне да кавіду не такое, як было 2-3 гады таму, бо ўсе разумеюць, што ён нікуды ўжо ад нас не дзенецца».

Нягледзячы на тое, што колькасць захворванняў з пнеўманіяй вялікая, доктар адзначае, што смяротнасць, на шчасце, ад цяперашніх штамаў нізкая. Але вірулентнасць у іх вельмі высокая, нярэдка ў сем'ях хварэюць адразу па некалькі чалавек.

«Таксама можна адзначыць, што калі раней дзеці хварэлі на кавід значна радзей, то цяпер аднолькава шмат выпадкаў як сярод дарослых, так і сярод дзяцей».

Доктар з паліклінікі таксама пацвярджае, што недзе з другой паловы лета пачаў назірацца рост захворванняў. Але паколькі масавае тэставанне ўжо не практыкуюць, вызначыць рэальную колькасць хворых на кавід немагчыма.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Сярод тых, хто хварэў на пнеўманію, былі і публічныя людзі. Напрыклад, спявак Іван Зданюк у жніўні расказваў у сацсетках, як у апошнія дні адпачынку ў Турцыі ў яго трымалася тэмпература 39,7. Стан Івана быў такі, што ў мінскім аэрапорце яго чакала машына хуткай дапамогі. Перад выступленнем у Лідзе на свяце горада дактары зрабілі яму ўкол, каб атрымалася выйсці на сцэну. Амаль адразу пасля канцэрта спевака забралі ў бальніцу з пнеўманіяй.

На пнеўманію скардзілася таксама папулярная беларуская блогерка, заснавальніца ўласнай клінікі жаночага здароўя ў Мінску F-clinic Наталля Федзюковіч. Яна паказвала ў сацсетках, як у перапынках паміж кліенткамі дыхае кіслародам.

Афіцыйная інфармацыя ад Мінздароўя

Пра рост захворванняў на кавід згадваюць і на афіцыйным узроўні. Загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў заявіў, што ў краіне адзначаецца павелічэнне колькасці выпадкаў захворвання Covid-19. Ігнатаў звязаў гэта з надыходам восеньскага сезону.

А што ў суседзяў?

Падобныя тэндэнцыі назіраюцца і ў суседніх краінах. Так, напрыклад, напрыканцы жніўня галоўны санітарны інспектар Польшчы Павел Гжашчэўскі выступіў з парадамі вяртацца да практыкі нашэння масак. Такія заявы ён абгрунтаваў тым, што ў краіне назіраецца імклівы рост захворванняў на кавід.

Згодна са справаздачамі Міністэрства здароўя Польшчы, рост заражэння пачаўся ў ліпені, калі фіксавалася каля 60 выпадкаў на дзень. Да канца ліпеня іх колькасць павялічылася да больш чым 200, а ў жніўні дасягнула больш за 400.

Рост захворванняў на Covid-19 таксама адзначаюць і ў Літве.

Каментары12

  • Ганьба
    26.09.2024
    Ну не дзіва - вакцынацыі няма. Фашысцкая ўлада траціць на палацы, мусароў і канцэрты.
  • Алег
    26.09.2024
    Сам хварэў, жонка цяпер хварэе на пнеўманію. Тэсты не паказваюць кавід бо пратэрмінованыя. Бальніца уся поўная.
    Сімптомы: спачатку вельмі моцна дзерыць горла, потым слабасць, тэмпература, "сабачы" кашаль. Амаль месяц спатрэбілася на лячэнне...
  • Юзя
    26.09.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць5

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць