Украінцы ліквідавалі ўсе варожыя беспілотнікі, якія пагражалі ўкраінскай сталіцы.
Ноччу расійскія дроны заходзілі хвалямі з розных напрамкаў, паведаміла Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя:
«Паветраная трывога ў сталіцы доўжылася больш за 5 гадзін. Сіламі і сродкамі СПА ўсе расійскія ўдарныя дроны, якія пагражалі Кіеву, былі абясшкоджаныя».
Паводле папярэдніх звестак, разбурэнняў і пацярпелых няма. Паветраная трывога ў Кіеве 30 верасня была абвешчаная а 1:06, а адбой быў а 6:09, піша УНІАН.
Каментары