Усяго патроху44

Былы зяць Шайгу пракаціўся ў плацкарце па Беларусі і зняў ролік

«Гэта чысты, але самы дрэнны плацкарт».

Russian blogger Alyaksei Stolyarov Расійскі блогер Аляксей Сталяроў Российский блогер Алексей Столяров.
Аляксей Сталяроў (злева), Ліяна і Дамір Садыкаў у плацкартным вагоне цягніка «Брэст-Полацк». Скрын відэа: fitnessstoliarov / YouTube

Расійскі папулярны блогер Аляксей Сталяроў (і былы зяць экс-міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу) пракаціўся на цягніку ў Беларусі і апублікаваў відэа аб сваім падарожжы (на яго ютуб-канале 4,8 млн падпісчыкаў). Падарожжа адбылося 21—22 верасня.

Аўтар кажа, што разам са сваімі кампаньёнамі — дзяўчынай Ліянай і папулярным расійскім спартыўным блогерам Tatwole (Дамір Садыкаў) — першы раз у Беларусі.

Перад паездкай маладыя людзі абмянялі грошы, заўважыўшы, што беларускія купюры «трохі падобныя да еўра», і набылі па рэкамендацыях сваіх знаёмых блогераў з Беларусі беларускія прадукты. Сярод іх — вафелькі «Віцьба» і сырок «Панда» (праўда, як пазней высветлілася, замест яго ўзялі «Плюш»). Акрамя гэтага яны набылі чыпсы Lays са смакам дранікаў, напой «Бела-Кола», а ў кулінарыі супермаркета «Санта» — фаршыраваныя дранікі.

На касе крамы блогер падзяліўся: «Мы першы раз у Беларусі і ў дзікім захапленні ад людзей, ад таго, як тут крута, чыста і цудоўна».

Па словах Сталярова, ён набыў білеты да Віцебска ў самы танны плацкартны вагон цягніка №606 «Брэст-Полацк» праз Пінск, Лунінец, Калінкавічы. Яго сябрам увогуле давялося першы раз ехаць у плацкартным вагоне.

Брэсцкі вакзал блогер назваў атмасферным. Яго спадарожнікі звярнулі ўвагу на істотнае адрозненне паміж вакзаламі Беларусі і Расіі — наяўнасць у нас на вакзале і прывакзальнай тэрыторыі крамаў. У Расіі такога няма.

Гаворачы пра сам цягнік, Сталяроў звяртае ўвагу на сіні колер (у Расіі вагоны зялёныя ці шэра-чырвоныя). Другі момант — «відаць, што гэта савецкі цягнік». Сталяроў наракае, што ў вагоне нават няма разетак. А месцы іх былі каля самай прыбіральні.

«Пах, як у бабулінага дома, бабулінай шафы», — дзеляцца маладыя людзі. «Гэта самы дрэнны плацкарт. Ён чысты, але самы стары.(…) Гэта самы стары савецкі цягнік, але надзвычайна дагледжаны. Гэта як да бабулі ты прыйшоў у госці. У яе ідэальная чысціня. Але дом надзвычай стары», — дадае Сталяроў.

Блогеру Tatwole даверылі зрабіць агляд прыбіральні па трох крытэрыях — чысціня, пах, камфорт. Па апошнім параметры яна атрымала тры балы з пяці. Чысцінёю ён застаўся незадаволены.

Не абышлося і без сустрэчы з міліцыяй, якая на станцыі ў Лунінцы папрасіла іх не здымаць цягнік. «У нас тут памежная зона. Падышлі правадніцы і паскардзіліся, што вы здымаеце калёсныя пары. Нельга здымаць», — сказалі блогерам міліцыянты.

У канцы сваёй паездкі Сталяроў звярнуў увагу на спазненне цягніка. Замест 7.37, як прадугледжана ў раскладзе, у Віцебск яны прыбылі ў 7.44.

***

Аляксей Сталяроў у мінулым быў у адносінах з дачкой былога міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу Ксеніяй. У пары ў 2021 годзе нарадзілася дачка Мілана.

Каментары4

  • Віталь
    30.09.2024
    Навошта беларусам гэта "новасць"?
  • Сымон
    30.09.2024
    Ніякай памежнай зоны ў Лунінцы, які знаходзіцца далей чым за 40 км ад мяжы - няма. Больш за тое - яе няма нават у Рэчыцы і Горыні, ад якіх да мяжы меней за 5 км. А вось аб чым лукашысцкія міліцыянты сапраўды турбуюцца - дык гэта за сакрэтнасць таго, што адбываецца на лунінецкай авіябазе, якая ужываецца для агрэсіі супраць Ўкраіны
  • Сонейка
    30.09.2024
    і праўда, нафіга нам гэтыя навіны пра ноў-нэйм маскалёў?!

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць