Грамадства66

Літоўскі блогер наведаў Мінск — і вось які раён назваў найлепшым

Блогер-пачатковец Memellander з Клайпеды цэлы тыдзень правёў у Беларусі. Днямі на яго канале выйшаў ролік, дзе ён расказаў пра два кантрастныя раёны Мінска — самы горшы і самы прэстыжны. Выбар раёнаў выклікаў шквал каментароў пад ролікам.

Фота: скрыншот з відэа на канале Memellander

Званне найгоршага раёна беларускай сталіцы атрымала Чыжоўка. Але, як кажа сам аўтар відэа, гэта не ён сам прыдумаў, а такі адказ выдаў яму Гугл.

Пошукавая сістэма прывяла яго на артыкул ад 2019 года, апублікаваны на сайце banana.by.

«Чыжоўка, як і сам Заводскі раён, лічыцца цэнтрам крымінальных элементаў. Гэтым раёнам у Мінску дзяцей палохаюць. Многія лічаць, што тут жывуць толькі тыя, хто схільны да празмернага спажывання алкаголю і злачынных дзеянняў. Часцей за ўсё ў гэтай частцы сталіцы рэгіструюць крадзяжы, рабаванні і хуліганствы», — гаворыцца ў артыкуле, на які спасылаецца госць з Літвы.

Фота: скрыншот з відэа на канале Memellander

Пасля 20-хвіліннага шпацыру па «самым горшым» раёне Мінска блогер накіраваўся ў «самы лепшы». Ім нечакана аказаўся «Мінск-Свет». 

«Так, мы прыехалі ў дарагі раён Мінска», — казаў блогер, пакуль здымаў «Мінск-Свет» з салона машыны. 

Дзе ён адшукаў інфармацыю пра элітарнасць гэтага раёна, застаецца загадкай.

Фота: скрыншот з відэа на канале Memellander

«Пагуляем, паглядзім, як выглядаюць прэстыжныя раёны Мінска», — з такіх слоў пачаўся шпацыр па дварах мікрараёна.

Амаль на першых кроках блогер адзначыў, што аўтамабілі на паркоўках стаяць простыя. 

Калі ў Чыжоўцы блогер казаў пра тое, што людзей у дварах мала і асноўны кантынгент, якія яму сустракаўся, — бабулі на лаўках, то ў «Мінск-Свет» было шмат маладых сем'яў і дзяцей.

Літоўскі падарожнік звярнуў увагу і на тое, як адрозніваюцца дзіцячыя пляцоўкі. Калі ў Чыжоўцы гэта былі пляцоўкі савецкага ўзору, то ў «Мінск-Свет» — больш сучасныя, падобныя да тых, што можна ўбачыць у Літве. 

Таксама ён звярнуў увагу на адсутнасць дрэў і іншай зеляніны ў раёне.

Фота: скрыншот з відэа на канале Memellander

Каментатары не пагадзіліся з такой ацэнкай раёнаў

Праз даволі спрэчную ацэнку раёнаў беларускай сталіцы пад відэа назбіралася шмат каментарыяў ад беларусаў, якія не пагадзіліся з меркаваннем літоўца. Вось некаторыя з іх.

«Самае страшнае, што можа адбыцца з чужынцам у Чыжоўцы — гэта каштан, які ўпаў на галаву», — гучыць самы папулярны каментар пад відэа.

«Што за бздура? Гугл выдаў суцэльную лухту. Усё хлусня», «Чыжоўка — не найгоршы раён Мінска, а «Мінск-Свет» далёка не найлепшы», — пішуць іншыя.

Многія адзначылі ў каментарах, што інфармацыя пра Чыжоўку калі і была актуальная, то толькі для 1980-1990-х гадоў.

Да ацэнкі «Мінск-Свет» таксама шмат пытанняў:

«Зусім не найлепшы раён. Раён для моладзі з адносна даступным жыллём. Дамы велізарныя і нязручныя».

«Не ведаю, як цяпер, але ў «Мінск-Свет» раней прадавалі самыя танныя кватэры», — адзначаюць іншыя.

Адзін з карыстальнікаў напісаў, што дарма аўтар даверыўся Гугл. 

Таксама знайшоўся каментатар, які параіў ацэньваць аўтамабілі ў Беларусі з улікам іх цаны, а не толькі знешнасці:

«Вы калі на машыны глядзіце і кажаце «звычайныя», то трымаеце ў галаве, што ў нас загараджальныя пошліны на аўто і гэтыя машыны нам каштуюць на парадак даражэй, чым вам». 

Фота: скрыншот з відэа на канале Memellander

На што блогер з Літвы адказаў, што разумее пра цэны, але глядзіць на іх вачыма жыхара Літвы. 

«Вачыма жыхара Літвы гэтыя машыны даволі такі старыя. І гэта незвычайна», — адказаў літовец.

Сярод іншага каментатары адзначаюць, што блогер блытае ўваходы ў метро з падземнымі пераходамі (магчыма, гэта таму, што ў Літве метро няма).

«У самым пачатку роліка — мікрараён Серабранка. І проста падземны пераход, гэта яшчэ не метро. Каля метро заўсёды можна ўбачыць чырвоную літару «М», — звяртае ўвагу адзін з каментатараў.

Каментары6

  • Быўшая бабарыканка
    26.09.2024
    А я наведала ВільнюС і хачу сказаць, што такой занядбанасці, засмечанасці і безкультурнасці нідзе ў Менску няма і блізка.
    Вільня ўжо не наша.
  • late
    26.09.2024
    В Литве все районы как минская чижовка, даже хуже.
  • Войтэк
    27.09.2024
    Гы... на фотцы "самага элiтарнага раёна Менска" савецкая "жыга" стаiць на паркоуцы....
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

ЗША запатрабавалі не называць Расію «агрэсарам» у заяве G7 па Украіне24

ЗША запатрабавалі не называць Расію «агрэсарам» у заяве G7 па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Стан Папы Францішка крыху палепшаў1

Беларуска прапанавала забіраць на вайсковыя зборы толькі нежанатых мужчын17

24-гадовага экс-работніка EPAM судзяць за ўдзел у пратэстах2

Даляр і ена растуць на фоне заяваў Трампа аб тарыфах і кантактах ЗША і РФ па Украіне

Трамп заявіў пра зрыў пагаднення з Украінай па рэдказямельных металах7

Макрон: Еўропа гатовая павялічыць выдаткі на абарону і ўзяць на сябе адказнасць за бяспеку10

На X-старонцы Белага дома на Трампа надзелі каралеўскую карону. Гэта здзеклівы адказ апазіцыі8

Стармер патэлефанаваў Зяленскаму і сказаў, што праводзіць выбары падчас вайны неразумна. Пры Чэрчылю — не праводзілі4

У Маскве загарэўся будынак Інстытута дакладнай вылічальнай тэхнікі 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША запатрабавалі не называць Расію «агрэсарам» у заяве G7 па Украіне24

ЗША запатрабавалі не называць Расію «агрэсарам» у заяве G7 па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць