Эканоміка22

Гродзенцы пра тое, як згубілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе

Цягам апошніх гадоў Гродна, праз закрыццё бліжэйшых пунктаў пропуску на мяжы і іншыя абмежаванні з боку ЕС, пераўтварыўся ў горад-тупік. Пацікавіліся ў жыхароў, якія займаліся прыгранічным бізнэсам, наколькі яны адчулі гэта на сабе.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Michal Fludra/Getty Images

Так блізка і так далёка

Ад Гродна да бліжэйшага пункту пропуску з Польшчай усяго каля 15 кіламетраў, а з Літвой — каля 24. Так было да таго, як суседнія краіны пачалі закрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю.

Пасля 1 сакавіка, калі перастаў працаваць пункт пропуску «Прывалка», побач з Гродна аказаліся закрытымі ўсё тры бліжэйшыя пункты. Гэта пераўтварыла яго з транзітнага горада ў тупіковы.

Забарона на ўезд на аўто з беларускімі нумарамі ў Літву, здаецца, стала апошняй кропляй у ізаляцыі Гродна ад Еўрасаюза.

Праз гэтыя і іншыя абмежаванні з боку суседніх краін ЕС частка гараджан страціла магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе.

Кантрабандысты вымерлі як клас?

Суразмоўца з ліку былых кантрабандыстаў сцвярджае, што цяпер сярод яго знаёмых «у тэме» засталіся літаральна адзінкі.

«Пакуль была адкрытай «Прывалка», то ўсё яшчэ больш-менш нармальна працавала, хоць і не ў тых аб'ёмах, што было да кавіду, калі і межы ўсе працавалі, і ніякіх абмежаванняў не было.

На фота адразу дзве буйныя крамы на выездзе з Гродна ў бок Польшчы, якія спецыялізуюцца на продажы цыгарэт. Фота: «Яндэкс Панарамы»

Як закрылі «Прывалку», частка чаўнакоў і кантрабандыстаў пераключылася на «Беняконі». У асноўным засталіся тыя, для каго паездкі за мяжу былі асноўнай крыніцай даходу», — тлумачыць гараджанін.

Цяпер жа, па словах суразмоўцы, чаўночна-кантрабандны бізнэс у Гродне на паўзе, паколькі трапіць у Літву на аўто з беларускай рэгістрацыяй могуць толькі ўладальнікі ДНЖ або візы, выдадзенай Літвой. І тое толькі да 18 студзеня 2025 года.

«Цяпер працягваць ездзіць могуць толькі лідскія і воранаўскія, якія маюць літоўскія ДНЖ або пашпарты», — кажа суразмоўца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Некаторыя кантрабандысты пераключыліся на прыгон аўто з Еўропы ў Беларусь, але і гэты бізнэс ад нядаўняга часу згубіў былую актуальнасць. Спачатку праз абмежаванні з боку Еўрасаюза, а ад нядаўняга часу — праз змены ў заканадаўстве Расійскай Федэрацыі.

На завод не збіраюцца, прыглядаюцца да дальнабойшчыкаў

Многія з тых, хто займаўся прыгранічным бізнэсам, былі вымушаныя шукаць новыя магчымасці для заробкаў.

«Гэта ў асноўным людзі, якія прывыклі даволі добра зарабляць. Некаторыя ў жыцці ніколі нідзе афіцыйна не працавалі, але дзякуючы мяжы змаглі набыць сабе нерухомасць і назапасіць пэўны капітал.

Што рабіць цяпер, многія не ведаюць, бо ісці на працу за тры капейкі мала хто пагодзіцца, тым больш, што ў многіх няма досведу працы апроч таго, як займацца кантрабандай або перагонам аўто».

Суразмоўца не выключае, што калі сітуацыя зацягнецца, то частка ўчорашніх чаўнакоў можа пайсці ў дальнабой.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Прынамсі так было ў часы кавіду. Месяц-другі чакалі, пакуль межы адчыняць, а калі зразумелі, што гэта надоўга, то мужыкі пачалі ўладкоўвацца кіроўцамі на фуры або на бусы ў Польшчы».

Паездкі з Гродна ў Літву праз Брэст не акупяцца

Новыя абмежаванні, у тым ліку на вываз шэрагу тавараў з ЕС, закранулі і тых, хто спецыялізаваўся на перавозцы і перапродажы тавараў з Польшчы і Літвы ў Беларусь.

Мужчына, які гэтым займаўся, адзначае, што пры жаданні можна правезці праз мяжу «санкцыёнку», але без вяртання VAT (ПДВ) везці той жа Iphone ці нейкі ноўтбук проста не мае сэнсу. 

Апошнія новаўвядзенні пакінулі яго без магчымасці зарабляць на прывозе тавараў з суседніх краін ЕС.

«Пасля таго, як Літва забараніла ўезд да сябе машын з беларускай рэгістрацыя, я больш туды не ездзіў, бо паездкі з Гродна ў Літву праз Брэст не акупяцца».

Па словах суразмоўцы, ён нават не плануе рабіць новую візу, пасля таго, як скончыцца старая.

«У мяне віза да пачатку снежня. На добры розум ужо цяпер трэба было пачынаць думаць, як зрабіць новую, але ў сітуацыі, якая склалася, я не бачу сэнсу траціць на яе грошы», — прызнаецца мужчына.

Віза больш не раўно дадатковы заробак

Некаторыя гродзенцы гадамі і нават дзесяцігоддзямі жылі выключна за кошт мяжы. Іншыя, зарабіўшы на гэтым капітал, укладаліся ў легальны бізнэс. 

Так ці інакш, у адрозненне ад жыхароў таго ж Магілёва, гродзенец з візай раней заўжды мог разлічваць на дадатковы заробак. Прычым для таго, каб зарабіць на паездках у Польшчу, не абавязкова было мець уласны транспарт. Зарабіць свае 50-100 даляраў з паездкі можна было, нават праехаўшыся пасажырам. 

Але часы змяніліся, і цяпер такую магчымасць — праўда, абмежаваную — маюць толькі жыхары Брэста. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Straż Graniczna

Наколькі моцна гэта адаб’ецца на дабрабыце горада — пакажа час, але суразмоўцы лічаць, што падобныя з'явы адчувальныя для горада, дзе памежны бізнэс традыцыйна меў высокую папулярнасць сярод гараджан.

Пакуль жа можна адзначыць толькі тое, што прыгранічныя Гродна і Брэст у эканамічным сэнсе заўжды былі больш паспяховымі ў параўнанні з абласнымі цэнтрамі на ўсходзе краіны. Бо грошы, заробленыя на мяжы, асядалі з большага ў рэгіёнах.

Каментары2

  • Як быць?
    10.10.2024
    Пашкадуем паразітаў-саляравозаў, якія стваралі чэргі на мяжы? Ці можа добра і без іх?
  • "_
    10.10.2024
    Ну здаецца на Беларусі асноўная частка народанасяленьня вітае ўсе гэтыя забароны і жалезныя заслоны (праўда гэтым разам выбудаваныя самім умоўным захадам). Таму - памерла так памерла.
    Нешта мне падказвае, але за рэжымам наступны ход. У тым сэнсе, што ен нешта абавязкова прыдумае каб прымусіць беларускіх эканамічных мігрантаў вярнуцца на свае законныя фабрычна/завадскія тры капейкі. Нешта прыдумае

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты5

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла новая кніга #IMBY пра беларускую гісторыю 1991-2005 гадоў3

Букмекерскі рынак паказаў рэзкі рост падтрымкі Дональда Трампа 14

Раней Беларусі прарочылі вобраз «вялікай Малдовы». А куды рухаемся цяпер?4

Буданаў асабіста ўдзельнічаў у аперацыі па вызваленні Ваўчанскага завода1

Лецішча калумністкі Ганны Златкоўскай арыштавалі

Сілавікі затрымлівалі адміністратарку дваровага чата, якая вярнулася ў Беларусь з Польшчы

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па хіміі2

Завочна будуць судзіць вядомага эканаміста Паўла Данейку5

Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць з беларусамі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты5

Памерлага 52-гадовага аўтаслесара з Віцебска год таму страшна збілі міліцыянты

Галоўнае
Усе навіны →