Учора, 9 кастрычніка, у судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска судзілі Барыса Аўлукова. Ён шмат гадоў займаецца рыэлтарскай дзейнасцю ў абласным цэнтры, узначальвае агенцтва «Персанальны рыэлтар Нерухомасць», паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».

Судзілі Аўлукова ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ — распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Дэталі справы невядомыя. Найхутчэй, у мужчыны знайшлі рэпосты незалежных рэсурсаў, падпіскі ці лайкі пад імі. Суддзёй быў Уладзімір Царыкаў.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары