Ад самых распаўсюджаных псіхічных парушэнняў, такіх як трывога і дэпрэсія, церпіць каля 25% насельніцтва Беларусі. Такую лічбу 9 кастрычніка назваў дацэнт кафедры псіхіятрыі, наркалогіі, псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДМУ, кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Давідоўскі, пішуць «Мінск-Навіны».
«Калі мы бярэм такія парушэнні, як трывога, дэпрэсія, разлад адаптацыі, то, паводле сучасных даследаванняў, імі пакутуе каля 25% насельніцтва. Гэта значыць кожны чацвёрты жыхар краіны мае тыя ці іншыя праблемы, звязаныя з псіхічным здароўем. Ад дэпрэсіі церпяць 5% насельніцтва — толькі ўдумайцеся, і ў дапамозе маюць патрэбу больш за 450 тыс.чалавек», — адзначыў Сяргей Давідоўскі.
Паводле ягоных слоў, уплыў псіхічных парушэнняў з'яўляецца адным з фактараў рызыкі развіцця розных саматычных парушэнняў — ад сардэчна-сасудзістых да анкалагічных.
Каментары
Асабістыя праблемы разьвязваюцца толькі асабіста і кожная на свой ўласны адрозны капыл. Ніяк не генэралізавана.
Агрэгаванымі дзяржаўнымі мэтадамі праблемы ПАГЛЫБЛЯЮЦЦА
Нажаль, першакрыніца не дае такую інфармацыю.