Свет44

«Рамштайн» адмянілі з-за Байдэна

Сустрэчу па Украіне ў фармаце «Рамштайн» адмянілі пасля таго, як стала вядома, што на яе не прыедзе прэзідэнт ЗША Джо Байдэн з-за ўрагану «Мілтан». Пра гэта паведамілі дзве крыніцы ў НАТА для «Радыё Свабода».

President.gov.ua

Саміт павінен быў адбыцца ў Германіі з 10 па 13 кастрычніка. Планавалася, што на яго прыбудуць каля дваццаці лідараў дзяржаў або іх урадаў, а прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прадставіць свой «план перамогі».

Учора, 8 кастрычніка, украінскі бок таксама абвясціў, што другі саміт міру, які Кіеў планаваў правесці ў лістападзе, перанесены на пазнейшы тэрмін.

Напярэдадні Байдэн адклаў сваю паездку ў Германію «для таго, каб кантраляваць падрыхтоўку да ўрагану «Мілтан» і меры рэагавання на яго», гаворыцца ў заяве Белага дома. Паведамляецца, што «Мілтан» абрынецца на Фларыду сёння ўначы, і зараз хуткасць яго ветру дасягае 260 кіламетраў у гадзіну. Улады заклікалі да эвакуацыі больш за 5,5 мільёна чалавек і тэрмінова прыбіраюць абломкі ад папярэдняга ўрагану «Хелен».

Сустрэчы ў фармаце «Рамштайн», таксама вядомыя як сустрэчы Кантактнай групы па абароне Украіны, праводзяцца рэгулярна пасля ўварвання Расіі ва Украіну. У гэтых зборах удзельнічаюць прадстаўнікі ваенных ведамстваў больш чым 50 краін.

Каментары4

  • Грэта Тумбачка
    09.10.2024
    Дзядуля Байдэн, а ты праз кампухтар вазьмі ўдзел, бяз вугляродных сьлядоў.
  • Acab
    09.10.2024
    Аж маё ты бедалажнае дзяўчо, каровагістэрыя адсунула твой галасьлівы алярм на другі плян і зьвінавачаньні ў прыроджаным грасе спажывецтва на другі рад. Моладзь ня надта каб і памятала.
    Зрэдку і цяпер дастаць з шафы, атрусяць ад пылу і павучаюць прыгонных меней есьці і горай жыць, аж ня тое, як да павідлы
  • Ёрк
    09.10.2024
    Acab, не будзем замінаць размове пацыенту асабу

Цяпер чытаюць

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам28

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутка ў Мінску паехала без пасажыра, адмяніўшы заказ1

Вынесены завочны прысуд Сяргею Міхалку15

Што такое «аварыйны выключальнік» і ці можа ён спыніць наступ штучнага інтэлекту?2

Кіраўнік МЗС Літвы: Пакуль Беларусь дапамагае Расіі, падставаў для скасавання санкцыяў няма7

Называлі «петушарамі», збілі нагамі ў прыбіральні. Удзельнік разагнанага фестывалю пад Расонамі расказаў, як гэта было17

Жыхара Смаленска пакаралі за каментары пра неабходнасць далучэння горада да Беларусі29

Прынцэса Даніі пачала служыць у арміі3

Украіна ўпершыню нанесла ўдар па складзе прадуктаў адной з найбуйнейшых у Расіі сетак супермаркетаў18

Называўся супрацоўнікам КДБ і не толькі. Затрымалі супрацоўніка крамы алкаголю, які браў хабар як сілавік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам28

Хто быў той байкер, які справакаваў смяротную гонку па вуліцах Брэста, у якой загінулі трое — у тым ліку і ён сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць