Вайна66

УСУ знішчылі ракетамі ATACMS РЛС «Небо-М»

У выніку знішчэння сістэмы коштам у 100 мільёнаў долараў у УСУ з'явіцца спрыяльны «паветраны калідор» для эфектыўнага выкарыстання дальнабойных крылатых ракет.

РЛС "Небо-М" Nebo-M
РЛС «Небо-М» дэцыметровага дыяпазону хваляў. Фота: Wikimedia Commons

Пра знішчэнне расійскай радыёлакацыйнай станцыі «Небо-М» балістычнымі ракетамі ATACMS паведамілі ў прэс-службе Генеральнага штаба УСУ. Месца атакі не ўдакладняецца.

Сцвярджаецца, што гэта істотна зніжае магчымасці расійскай арміі па выяўленні, суправаджэнні і перахопе аэрадынамічных і балістычных цэляў і дазволіць стварыць спрыяльны «паветраны калідор» для эфектыўнага прымянення крылатых ракет Storm Shadow і SCALP-EG.

«Небо-М» — вельмі складаны для паражэння аб'ект, які можа працаваць ва ўмовах актыўнага радыёэлектроннага падаўлення, скануючы гарызонт у пошуках паветраных аб'ектаў на сярэдніх і вялікіх вышынях і на адлегласці да 600 кіламетраў. Адначасова сістэма можа адсочваць да 200 цэляў.

Сцвярджаецца, што гэтая сістэма, акрамя балістычных ракет, самалётаў, верталётаў і беспілотнікаў, можа выявіць малапамерныя і малазаўважныя цэлі, у тым ліку выкананыя па тэхналогіі «стэлс». А хуткасць яе разгортвання займае ўсяго 15 хвілін.

Праектаванне сістэмы пачалося ў 1999 годзе, а вытворчасць была наладжаная ў 2010-м. На ўзбраенне «Небо-М» была прынятая ў 2012-2013 гадах. РЛС мае некалькі мадыфікацый, разлічаных на працу ў метровым, дэцыметровым і сантыметровым дыяпазонах.

Па наяўнай у Генеральнага штаба УСУ інфармацыі, у расіян засталося ўсяго 10 дзейных сістэм гэтага тыпу, кошт кожнай з якіх ацэньваецца больш чым у 100 мільёнаў долараў ЗША.

Каментары6

  • Грак
    03.10.2024
    Зарана казаць пра калідор. Высунуць на пазыцыю іншы экіпаж, па-за радыюс дзеяньня ATACMS, хрэн яны дадуць таго "калідору".
  • 03.10.2024
    На самой справе антена гэтай РЛС - салодкая мара кожнага радыёаматара ў свеце . Ніводнай РС ня пралічыць яе здольнасці .
  • Радыёглядач
    03.10.2024
    Грак, любая знішчаная такая ўстаноўка робіць радзейшым пакрыццё, стварае калі не калідоры, то пэўныя дзіры, якімі можна карыстацца для нанясення больш схаваных ўдараў ракетамі ці запуску дронаў. Адна такая ўстаноўка скануе гарызонт на адлегласці да 600 кіламетраў. Такіх установак у рф засталося ўся 10, а цяпер паглядзіце на мапу рф.

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ9

Расійскі амбудсмэн прапанавала стварыць трыбунал Беларусі і Расіі, каб судзіць украінцаў за «неагенацыд»11

Еўрасаюз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі3

Моцны вецер паваліў елкі ў Заслаўі і Гродне2

Стане крыху цяплей1

У Бабруйску 24-гадовага электраманцёра забіла токам. Ён дзеля бравады схапіўся за правады над цягніком1

Беларус правёў тэст у кавярні на веданне беларускай мовы. Яго правалілі24

Вядомая літоўская фігурыстка стала мамай у 52 гады3

У Стаўбцоўскім раёне маршрутка з'ехала ў кювет. Ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →