Свет1111

Украінскае МЗС паведаміла, на якія перамовы і гарантыі Мінск мае права прэтэндаваць

Міністэрства замежных спраў Украіны выказала здзіўленне з нагоды заявы беларускага МЗС адносна імкнення рэжыму Лукашэнкі прыняць удзел у верагодных «мірных перамовах» адносна вайны ва Украіне. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара МЗС Георгія Ціхага, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Лукашэнка 1 сакавіка 2022 года расказвае, «адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад»

Георгій Ціхі нагадаў, што рэжым Лукашэнкі насуперак Канстытуцыі краіны ў лютым 2022 года стаў саўдзельнікам поўнамаштабнага ўзброенага ўварвання Расіі ва Украіну.

«Расійская Федэрацыя, якая выкарыстала тэрыторыю свайго саюзніка для ўзброенай агрэсіі супраць Украіны, з'яўляецца на сёння адзінай крыніцай рэальных пагроз бяспекі для Беларусі», — дадаў ён.

Прэс-сакратар МЗС адзначыў, што цяпер беларускія чыноўнікі

маюць права прэтэндаваць толькі на «справядлівы разгляд у рамках працэсу па прыцягненні агрэсара і яго паслугачоў» да адказнасці за злачынства агрэсіі.

Напярэдадні намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч заявіў, што Мінск прэтэндуе на «месца за сталом мірных перамоў па Украіне, калі яны пачнуцца» і што Беларусь хоча атрымаць «гарантыі бяспекі».

Каментары11

  • Беларуч
    17.12.2024
    Рацыя! Лукашысты разам з рускімі заслугоўыаюць толькі міжнароднага трыбуналу.
  • Владислав
    17.12.2024
    Головою в мирних перемовинах щодо війни в Україні має бути сама Україна.
    Усі інші країни нехай подають заявку на участь у перемовинах через свої посольства у Києві.
  • вот так а не іначе
    17.12.2024
    за сталом мірных перамоў па Украіне, калі яны пачнуцца» і што Беларусь хоча атрымаць «гарантыі бяспекі».

    Гарантыя бяспекі для аграфюрера і сямейкі. Уточненіе.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць