Вайна99

Скандал ва Украіне: вайсковец катаваў падначаленых і прыкрываўся сваімі сямейнымі сувязямі

Камандзір узводу вымагаў у падначаленых грошы, нязгодных збіваў, прывязваў да крыжа і садзіў у клеткі.

скандал в украинской армии скандал ва украінскім войску Scandal in the Ukrainian army
Уладзімір Пастух пазіруе на фоне ваеннаслужачага, прывязанага да крыжа. Фота: insiderUKR / Telegram

Інфармацыя аб жахлівых фактах злоўжывання камандавання 211-й пантонна-маставой брыгады сіл падтрымкі УСУ былі перададзены ў праваахоўныя органы і Міністэрства абароны яшчэ ў верасні 2024 года. Аднак толькі цяпер дзякуючы журналістам яны сталі вядомы грамадскасці.

211-я брыгада займаецца ўзвядзеннем пантонных пераправаў, абсталяваннем абаронных пазіцый. Ваеннаслужачыя не знаходзяцца на перадавой. І гэта з'яўляецца падставаю для шматлікіх злоўжыванняў, бо ёсць шмат ахвотных служыць у тылавых умовах. Як пішуць журналісты, у падраздзяленні шырока распаўсюджана кумаўство.

Начальнікам штабу брыгады быў Валерый Пастух, а яго сын (ён жа хрэснік камандзіра брыгады) Уладзімір займаў пасаду камандзіра аднаго з узводаў. Менавіта гэтага маладога чалавека і абвінавачваюць у вымаганні грошай у ваеннаслужачых і здзеках з іх.

Пастух-малодшы запалохваў салдат тым, што дзякуючы сваім сувязям можа пасадзейнічаць пераводу вайскоўцаў у пяхоту і адпраўцы «на мяса». Карыстаючыся гэтымі пагрозамі, ён вымагаў у іншых грошы.

Сярод матэрыялаў, якія атрымала камісія, відэа здзекаў, аўдыязапісы і паказанні сведак. Усё гэта было перададзена ў Дзяржаўнае бюро расследаванняў.

«Вымагалі грошы з грашовых выплат за выкананне баявых задач. Пэўныя працэнты. Проста на картку чалавеку. (…) Асобаў, якія не пагаджаліся добраахвотна аддаваць грошы, збівалі. (…) Гаворка ідзе пра разрывы ўнутраных органаў, пераломы касцей чэрапа, носа, істотныя фізічныя пашкоджанні. Акрамя таго, катаванні […]

Некаторыя камандзіры звяртаюцца да стварэння клетак для таго, каб чалавек працверазеў ва ўмовах холаду. Але ў гэтым выпадку ў клетках трымалі людзей, якія не згаджаліся супрацоўнічаць з сынам начальніка штаба», — расказала парламентарый.

Некаторыя з фота і відэаматэрыялаў з'явіліся ў інтэрнэце. Так, на адным відэа бачны прывязаны да крыжа салдат. Каля яго пазіруе Уладзімір Пастух. На іншым відэа відаць збіты ваеннаслужачы, у якога спушчаныя штаны. Як сцвярджаюць журналісты, так Уладзімір Пастух абыходзіўся з тымі, хто ўжываў алкаголь і адмаўляўся плаціць за тое, каб у адносінах да іх не складаўся пратакол.

Калі жахлівыя факты сталі вядомы ўнутры брыгады, Уладзіміра Пастуха перавялі ў іншую часць, а яго бацька выплаціў кампенсацыю пацярпелым. У Генеральным штабе УСУ паведамілі, што камандзір воінскай часці на час праверкі адхілены ад выканання службовых абавязкаў.

Каментары9

  • Журналісты?
    17.12.2024
    Гэта тыя, што абслугоўваюць уладу, ці хто?
  • Peter
    17.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Хрыч
    17.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У самай багатай правінцыі Канады набралі дастаткова галасоў для рэферэндуму аб незалежнасці13

На Крыце знайшлі новага матылька і назвалі яго ў гонар Папы Льва XIV

«Ідзём насустрач патрабаванням эстэтаў». Падобныя да пахавальных вянкоў аркі, якія абурылі гродзенцаў, прыбяруць з цэнтра горада2

Махляры стварылі клон часопіса БДУ і зараблялі на публікацыях у ім1

Ёсць першыя трыццаць градусаў у гэтым годзе

Фонд Талая зрабіў для ваеннага помніка ў Маскве сплаў з манет і прадметаў «СВА»6

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

У Расіі прадавачка скрала латарэйных білетаў на 5,5 тысяч даляраў. Які вынік?2

У свеце ёсць адзінае ўнікальнае месца, адкуль вада можа патрапіць у тры акіяны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць