Грамадства99

Сюррэалістычны ролік беларусаў збірае мільёны праглядаў у заходнім твітары

Нечаканыя пераходы і непраўдападобныя рашэнні робяць відэа падобнымі да нашых сноў.

Кадр з роліка

Першым ролік беларусаў у твітары запосціў партугаламоўны акаўнт Serafim, які збірае мемы і смешныя відэа. Відэа суправаджае подпіс: «Сны заўсёды маюць сэнс» /
Мае сны».

І сапраўды, сюжэт роліка вельмі нагадвае чалавечыя сны, дзе логіка апавядання і законы фізікі саступаюць на другі план перад яскравасцю вобразаў.

Ён пачынаецца з таго, што нага хлопца заціснута паміж рэйкамі, а насустрач заднім ходам рухаецца цягнік. Каб пазбегнуць немінучай смерці, ён вымае з бананкі на поясе ржавую пілу і пачынае пілаваць сабе нагу. Ад гэтай справы яго адцягвае дзяўчына, якая просіць патэлефанаваць, хлопец працягвае ёй стацыянарны дыскавы тэлефон, па якім дзяўчына пачынае абмяркоўваць свае справы з сяброўкай.

Калі хлопец просіць яе паскорыцца, бо яго вось-вось саб'е цягнік, дзяўчына нацягвае балаклаву і збягае з тэлефонам. На дапамогу прыходзіць каўбой, які ласо захоплівае злодзейку, раскручвае вакол сябе, пляскае аб зямлю і з разгону падае на яе. Падняўшыся на ногі, каўбой лоўкім ударам пасылае галаву дзяўчыны ў футбольную браму, але не забівае, бо яе ловіць брамнік.

Твіт з гэтым відэа ўжо сабраў 3,6 мільёна праглядаў. Але сапраўдную папулярнасць яно здабыла ў сацсетцы, калі яго пераапублікаваў англамоўны мемны акаўнт Enez Özen (@Enezator). Тут колькасць праглядаў роліка дасягнула ўжо 22 мільёнаў, а рэпосты і лайкі лічацца дзясяткамі тысяч.

Незвычайны ролік хлопцы з «ЖИГУЛЕТ» запісалі яшчэ ў ліпені. Мяркуючы па краявідах, большасць сваіх відэа яны здымаюць у Бабруйску. Кожны з іх адрозніваецца сюррэалістычнасцю — настолькі непраўдападобнай, але так пераканаўча знятай, — што мозг не заўсёды паспявае зразумець, што так не можа быць — усё ж ён сам нярэдка генеруе такі ж кантэнт па начах.

У роліках бабруйскіх хлопцаў кафэ рабуюць з дапамогай фена, па тэлефоне размаўляюць праз навушнік і эстрадны мікрафон, дамафон узломваецца праз ноўтбук, бакал дзіўнага смузі пераносяць у чамадане, а дзверы могуць весці зусім не туды. 

@jigullet

Кто-то видит всё…

♬ оригинальный звук - ЖИГУЛЕТ

Самы папулярны ролік «ЖИГУЛЕТ» у ціктоку набраў за паўгода ўжо больш за 7 мільёнаў праглядаў, але да твітарскай славы яму пакуль далёка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • мясцовы2
    05.10.2024
    губашлёпікі да іх яшчэ не завіталі?
  • Абу
    05.10.2024
    Купляйце і паліце беларускае! :)
  • Лол
    05.10.2024
    Прахадная ціктошная лухта. Нашлі пра што пісаць.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі8

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек1

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі8

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць