Эканоміка

«За кампаніі з Беларусі даюць нізкія мультыплікатары». Як IT сутыкнуліся з дылемай

У інтэрв'ю DzClub гендырэктар і заснавальнік Zubr Capital Алег Хусаенаў апісаў перспектывы і рызыкі для беларускіх IT-кампаній цяпер.

Алег Хусаенаў. Фота: devby.io.

Zubr Capital — інвестыцыйная кампанія з больш чым 30-гадовым досведам. У цяперашні час Zubr Capital кіруе трыма фондамі з агульным аб'ёмам больш за $250 млн, надаючы асаблівую ўвагу IT і тэхналагічным сектарам.

Алег Хусаенаў расказаў, што яны цяпер інвестуюць у IT-кампаніі, якія рэлакуюцца з усходу на захад.

«У гісторыі быў перыяд Вялікага перасялення народаў, а мы цяпер назіраем Вялікае перасяленне айцішнікаў — з Расіі, Казахстана, Беларусі, Украіны.

Мы вызначылі для сябе лакацыі, дзе «адлоўліваць» гэты паток у свае сеткі — гэта Кіпр, там вельмі шмат айцішнага варушняку, і Польшча. Тут ёсць не толькі беларускія айцішнікі, але і ўкраінскія, на якіх мы таксама глядзім».

Рэлакацыю ён прапануе разглядаць як магчымасць для IT.

«Эпідэмія кавіду прывяла нас да таго, што здзелкі сталі здзяйсняць, не сустракаючыся, — проста ў Zoom. Калі здарыўся жнівень 2020 года ў Беларусі, я зразумеў, што мне не абавязкова вяртацца ў Мінск, — мае калегі не асудзяць мяне за гэта. А пасля лютага 2022 года велізарная колькасць айцішнікаў знялася са сваіх месцаў і паехала за мяжу — і мы аказаліся да гэтага гатовыя.

За кампаніі з Беларусі даюць нізкія мультыплікатары. У нас ёсць вельмі таленавітыя хлопцы, якія стваралі бізнэсы а-ля Amazon, — дык вось калі б яны адкрылі свае кампаніі ў маленькай Літве, тыя б каштавалі больш за мільярд адразу ж. Таму калі вам пашчасціла пакінуць Беларусь, — гэта значыць, што мультыплікатары на ваш бізнэс будуць вышэйшыя».

Інвестар разважае, чаму цяпер беларускія IT-кампаніі часам хаваюць свае беларускія карані. 

«Я скажу так: у кулуарах ніхто з гэтых хлопцаў не саромеецца таго, што яны беларусы — яны з гонарам пра гэта гавораць. У беларускага ІТ добры шлейф і імідж.

У публічным жа полі пра гэта не гавораць па некалькіх прычынах: некалькі месяцаў таму кіпрскі банк, з членамі праўлення якога я дружны, паведаміў: «Алег, мы цябе любім і паважаем, але мы ведаем, што ты звязаны з Беларуссю. Мы вымушаныя закрыць твае рахункі — паколькі санкцыі і іншае». Вядома, яны далі мне час, каб уладзіць справы, і мы па-ранейшаму сябруем, але вось ёсць такое — у некаторых рэчах беларускія пашпарты таксічныя.

І калі вы хочаце, каб на біржы вас купіла велізарная колькасць амерыканцаў, вам варта гэтую інфармацыю трымаць у цені — проста не вылучаць».

«Наша з вамі задача — усюды стаць сваімі. Вы прыехалі сюды ў Польшчу — вы павінны тут стаць сваімі. На Кіпр прыбылі — тое ж самае. А ўжо як дапамагчы сваёй радзіме, потым мы прыдумаем. Калі мы будзем моцнымі, багатымі і шчаслівымі, то дапамагчы радзіме зможам», — дадаў Хусаенаў.

Каментары

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх

Універсітэцкага выкладчыка фізікі з Гродна будуць судзіць за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»2

«Беларусы будуць ціхенька думаць сваё. А вада камень точыць, дый Лукашэнка фізічна не вечны». Глыбокі маналог былога мытніка Алеся Юркойця8

Трамп назваў імёны кіраўнікоў Дзярждэпа і Нацыянальнай выведкі9

«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне10

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?3

Канапацкая адказала, ці ёсць у яе нямецкі ДНЖ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА11

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →