Культура

Абвешчаныя кандыдаты на Узнагароду імя Ежы Гедройца

Журы пастанавіла намінаваць да Узнагароды імя Ежы Гедройца за 2009 год дванаццаць асобаў.

Уладзіміра Байдава – за папулярызацыю і новую інтэрпрэтацыю польскай старадаўняй, класічнай і сучаснай музыкі, а таксама прафесіянальную прэзентацыю польскай музыкі беларускім слухачам.

Валерыя Булгакава – за навуковую, публіцыстычную і выдавецкую дзейнасць, прысвечаную гісторыі Цэнтральнай Еўропы, а таксама праблемам развіцця нацыянальных супольнасцей пасля распаду савецкай імперыі.

Юрыя Васільева – за папулярызацыю сучаснага польскага мастацтва фатаграфіі, падтрымку і пашырэнне кантактаў паміж польскімі і беларускімі фатографамі.

Святлану Немагай і Віктара Скарабагатава – за вяртанне памяці пра Станіслава Манюшку і, ў прыватнасці за падрыхтоўку і рэалізацыю пастаноўкі оперы «Шчаслівая Латарэя ў Мінску Губернскім» Станіслава Манюшкі.

Веру Савіну і Аляксандра Нілава – за хвалюючую кінааповесць пра Чэслава Немэна «Гэты дзіўны свет».

Мікалая Пінігіна – за тэатральныя інсцэніроўкі, якія закранаюць праблему нацыянальнай прыналежнасці і гістарычнага дыялога культур.

Анатоля Трафімчыка – за гістарычную публіцыстыку, якая характаызуецца аб’ектыўным і добрасумленным падыходам да падзей другой сусветнай вайны.

Аляксандра Фядуту - за навуковую, публіцыстычную і выдавецкую дзейнасць, якая напамінае сучаснікам пра важнасць нашай агульнай, польска-беларускай гісторыі.

Андрэя Хадановіча – за стойкія і паспяховыя пошукі новых форм дыялога паэтаў з абшараў былога Вялікага Княства Літоўскага.

Андрэя Янушкевіча – за пошук новых тэм у даследаванні гісторыі Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага, а таксама ўменне зацікавіць імі выдатных навукоўцаў іншых краін.

Вылучэнне кандыдатаў і узнагароджванне праводзіць Польскі Інстытут у Мінску, старшынёй журы з’яўляецца яго дырэктар Пётр Казакевіч.

Абвяшчэнне лаўрэата Узнагароды Ежы Гедройца, вылучанага сярод намінаваных, адбудзецца 31 сакавіка 2010 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

«Можаш забыцца аб працы ў Кітаі». Беларуску абвінавацілі ў Кітаі ў расізме праз адно неадназначнае ФОТА20

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць