Музыка1313

Стынг «запяяў па душы» дачцэ дыктатара за 2 мільёны фунтаў + фота

У Брытаніі легендарнага рок-спевака і барацьбіта за правы чалавека Стынга назвалі «крывадушнікам».

У Брытаніі легендарнага рок-спевака Стынга назвалі «крывадушнікам» з-за таго, што ў кастрычніку 2009 года ён даў у Ташкенце канцэрт, квіткі на які даходзілі да 1400 фунтаў стрэлінгаў, што амаль у 45 разоў больш за сярэдні заробак ва Ўзбекістане.

Як піша Daily Mail, за канцэрт, які прайшоў летась у рамках праекту «Тыдзень мастацтваў», Стынг атрымаў ганарар у два мільёны фунтаў стэрлінгаў (больш як 3 мільёны даляраў).

Канцэрт арганізаваў фонд «Форум культуры і мастацтва Ўзбекістана», які ачольвае Гульнара Карымава, дачка кіраўніка краіны Іслама Карымава — «гламурная дачка дэспата» — як назвалі яе брытанскія СМІ. Яны палічылі ўдзел Стынга ў арганізаваных старшай дачкой Карымава мерапрыемствах крывадушшам — спявак жа актыўна ўдзельнічае ў руху за правы чалавека. Але ўвадначас не гідзіцца браць высокія ганарары, што прапануюць у аўтарытарных краінах, да якіх усясветная супольнасць залічвае і Ўзбекістан.

«Выглядае, Стынг — крывадушнік, — кажа былы пасол Вялікабрытаніі ў Узбекістане Крэйг Мюрэй. — Ён неймаверна дурны, калі не ведае, што гэта за рэжым». Мюрэй лічыць, што праваабарончая і экалагічная дзейнасць Стынга страціла сваю каштоўнасць.

Як адзначае movies.ndtv.com, Стынг цягам трыццаці гадоў быў паплечнікам праваабарочай арганізацыі Amnesty International. Daily Mail Online піша, што рэжым Карымава, былога камуністычнага лідэра, які прыйшоў да ўлады ў 1989 годзе, арыштаваў 6 тысяч чалавек, якія наважыліся сумнявацца ў ягоных метадах уладарання. У 2005 годзе ўрадавыя войскі забілі сотні чалавек, якія пратэставалі супраць беднасці і карупцыі ў горадзе Андыжан. Тысячы дзяцей па ўсім Узбекістане штогод выкарыстоўваюцца дзяржавай у якасці рабоў на велізарных плантацыях бавоўны. Што да экалогіі, то заходнія аналітыкі ўзгадваюць пра Аральскае мора, якое загінула праз інтэнсіўную эксплуатацыю для арашэння бавоўнавых палёў.

Між тым, Стынг адразу ж выступіў з заявай у адказ. Ён паведаміў, што быў пэўны ў тым, што канцэрт у Ташкенце прайшоў пад эгідай ЮНІСЭФ.

«Я добра абазнаны пра кепскую рэпутацыю кіраўніка Ўзбекістана ў галіне правоў чалавека і навакольнага асяроддзя. Але нягледзячы на гэта, я прыняў рашэнне выступіць там».

На думку спевака, «культурныя байкоты не толькі бессэнсоўныя, але й контрпрадуктыўныя», бо гэта вядзе да ізаляцыі дзяржавы і робіць яе больш закрытай і паранаідальнай.

Аналітыкі лічаць, што заходніх зорак запрашаюць ва Ўзбекістан для таго, каб узмацніць падтрымку дыктатуры. Яны згадваюць прыезд у Ташкент такіх зорак спорту і шоў-бізнесу, як Крышціяну Раналда, Род Сцюарт, Хуліа Іглесіяс, Мансерат Кабалье, якія былі ўзнагароджаныя немалымі ганарарамі.

А менеджэрам футбольнага клуба «Бункедор», уладальніца якога — усё тая ж старэйшая дачка ўзбекскага прэзідэнта, з’яўляецца былы трэнер «Чэлсі» Луіс Філіпе Скалары, які атрымлівае 16 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у год — больш за любога трэнера ў свеце.

Па слядах сястры ідзе і меншая дачка Карымава — Лола, якая ў красавіку 2009 года заплаціла вядомай актрысе Моніцы Белучы 190 тысяч еўра за чатыры гадзіны гасцявання, сняданак і невялікую прамову, паведамляе Ferghana.ru.

Глядзі яшчэ:
Іслам Карымаў — сатрап нашых часоў
Паміж Кіевам і Андыжанам
Праект пабудовы сьвету без свабоды

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына ў ніжняй бялізне вісеў за балконам на дзявятым паверсе ВІДЭА11

Расія ўпершыню за дзесяцігоддзе засталася без вайсковых караблёў у Міжземным моры8

На Міншчыне пабудавалі загадкавую капліцу. Што пра яе вядома?2

У беларускіх крамах з’явіліся айчынныя брокалі і кветкавая капуста

Чаму індыйскія лекі забілі 9 беларусаў? Магчыма, чыноўнікі эканомяць, а дактары баяцца пакаранняў26

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў5

31 жніўня панядзелак, але Камароўка будзе працаваць

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць