У Харкаве авіябомба ўдарыла побач са станцыяй метро, пашкоджаны супермаркет, пацярпелі 14 чалавек
У ноч на 4 лістапада расійская авіябомба ўдарыла побач са станцыяй метро «Перамога» на паўночнай ускраіне Харкава. Паводле звестак абласной паліцыі, пацярпелі 14 чалавек, уключаючы чатырох паліцэйскіх, якія патрулявалі раён.
Як перадае «Суспільне», снарад упаў на трамвайныя шляхі на праспекце Перамогі. Быў пашкоджаны шкляны фасад супермаркета «Рост», які знаходзіцца побач на скрыжаванні ля станцыі метро, вокны ў дамах вакол і машыны.
Паліцыянты распавялі журналістам пра яшчэ два трапленні ў Харкаве: ля Цэнтральнага рынку на беразе ракі Лопань і ля могілак у сяле Малая Данілаўка ў прыгарадзе на поўначы Харкава.
-
60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне
-
Як украінскія інжынеры ператварылі лёгкі самалёт ва ўдарны беспілотнік, што можа далятаць да Масквы
-
«Пуцін свядома абраў Каляды для нападу». Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны
Каментары