Вайна

Украінская разведка паведаміла пра першы выпадак баявога сутыкнення з вайскоўцамі КНДР

Украінская разведка паведаміла пра першы выпадак баявога сутыкнення з вайскоўцамі КНДР у Курскай вобласці. Першым пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі (ЦПД) пры Радзе бяспекі і нацыянальнай абароны Украіны Андрэй Каваленка, які напісаў, што «першая група вайскоўцаў КНДР ужо патрапіла пад абстрэл на Куршчыне», піша «Настоящее время».

Ілюстрацыйнае фота KCNA.kp

Іншых падрабязнасцяў ён не прывёў.

Пасля гэтага Financial Times, спасылаючыся на высокапастаўленага супрацоўніка ўкраінскай разведкі, паведаміла, што сапраўды адбылося першае баявое сутыкненне. Крыніца не агучыла канкрэтных падрабязнасцяў, але адзначыла, што ў гэтым рэгіёне Украіна кантралюе каля 600 квадратных кіламетраў тэрыторыі.

Па даных украінскага боку, войскі КНДР размешчаны ў казармах прыкладна за 50 кіламетрах ад мяжы і рыхтуюцца да ўдзелу ў баях у найбліжэйшыя «некалькі дзён».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, спасылаючыся на разведслужбы, заявіў, што ў Курскую вобласць было перакінута 11 тысяч вайскоўцаў з Паўночнай Карэі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам5

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне29

У папы Льва XIV дыягназавалі рак1

Шаранговіч стаў аўтарам першай шайбы беларуса ў НХЛ у гэтым сезоне

Маладыя спартсмены ўсё часцей прымаюць душ у трусах. У чым прычына?7

«Чырвоны ўзровень трывогі — не працуем, жоўты — спрабуем працаваць, каб не з’ехаць з глузду»

Расія раніцай масава ўдарыла балістыкай па Украіне

Арганізатара забойства рэпера Тупака Шакура пасадзілі на 40 гадоў

Зайшлі ў пакой і забылі навошта? Вось чаму так адбываецца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам5

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць