Грамадства11

У Гродне па «экстрэмісцкім» адміністрацыйным артыкуле судзяць вядомага рэжысёра

У судзе Ленінскага раёна Гродна судзяць Алега Жугжду. Верагодна, гэта галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра лялек — яго прозвішча даволі рэдкае, піша Hrodna.life.

Працэс па арт.19.11 ч.2 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пройдзе 26 лістапада. Суддзя — Наталля Горбач.

Жугжда — ураджэнец Вільні. У Гродзенскім абласным тэатры лялек з 2000 года. Лаўрэат і дыпламант міжнародных фестываляў.

Мае мноства рэгалій — нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальны анёлак» — «За ўклад у развіццё беларускага тэатра лялек». Узнагароджаны таксама медалём Скарыны, прэміяй імя Дубко як «Рэжысёр года», мае званне «Чалавек года Гродзеншчыны 2014», Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Каментары1

  • даведка
    26.11.2024
    Его совсем недавно показывали на государственном белорусском телевидении.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ўсе былі на роўных». Былы польскі мытнік з Баброўнікаў расказаў пра ўдзел у кантрабандзе цыгарэт з Беларусі6

«Правал, думаю. Капец». Севярынец расказаў, як Мілінкевіч скарыў вяскоўцаў ды лесавікоў на самай мяжы з Расіяй5

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць