Вайна77

Зяленскі: Расія б'е па Украіне паўночнакарэйскімі ракетамі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што падчас сённяшняга начнога расійскага ўдару па Запарожжы былі выкарыстаныя балістычныя ракеты паўночнакарэйскай вытворчасці. Паводле ўкраінскага боку, у выніку атакі загінулі шэсць чалавек, яшчэ 19 атрымалі раненні.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: KCNA

Зяленскі сцвярджае, што па Запарожжы Расія нанесла ўдары паўночнакарэйскімі балістычнымі ракетамі, ракетамі «Цыркон» і кіраванымі авіябомбамі. Паводле яго слоў, атака была накіраваная на тое, каб нанесці максімальную шкоду цывільнай інфраструктуры.

Украінскі прэзідэнт таксама заявіў, што вайсковае супрацоўніцтва Расіі і КНДР працягвае пашырацца. Паводле яго інфармацыі, Масква ўжо атрымала ад Пхеньяна новую партыю балістычных ракет і рыхтуецца размясціць на сваёй тэрыторыі дадатковы паўночнакарэйскі вайсковы кантынгент. Украінскія ўлады ацэньваюць яго магчымую колькасць на 30—50 тысяч чалавек, аднак крыніца гэтых звестак не ўдакладняецца.

Расія і Паўночная Карэя значна зблізілі вайсковыя сувязі пасля падпісання ў 2024 годзе дамовы аб усёахопным стратэгічным партнёрстве. Пасля гэтага Пхеньян пачаў аказваць Маскве больш шырокую вайсковыя падтрымку, а паўночнакарэйскія вайскоўцы былі задзейнічаныя, у баях у Курскай вобласці.

Выкарыстанне балістычных ракет стварае дадатковыя праблемы для ўкраінскай супрацьпаветранай абароны. Такія ракеты здольныя перахопліваць толькі асобныя сістэмы, у тым ліку амерыканскія комплексы Patriot. Пры гэтым Украіна сутыкаецца з дэфіцытам ракет-перахопнікаў.

Акрамя Запарожжа, у тую ж ноч расійскія войскі атакавалі Кіеў і Днепрапятроўскую вобласць. Расійскае Міністэрства абароны заявіла пра групавы ўдар высокадакладнымі наземнымі сродкамі па аб'ектах вайскова-прамысловага комплексу і транспартна-лагістычнай інфраструктуры ў Кіеве і Запарожжы.

У Днепрапятроўскай вобласці, паводле слоў мясцовых уладаў, расійскія беспілотнікі і артылерыя атакавалі пяць раёнаў. Загінулі тры чалавекі, яшчэ пяць атрымалі раненні.

Каментары7

  • *&*
    11.08.2026
    и что?, помогать жертве нападения благородно, помогать агрессору подло и мерзко.
  • Антанта
    11.08.2026
    КНДР які-ніякі, але саюзнік Расіі, бо ваюе на іх баку. Украіна мае шмат партнёраў.
  • Жвір
    11.08.2026
    Антанта, а хто з тых партнэраў даў Украіне балістычныя ракеты ? Партнэры тыя палову вайны забаранялі Ўкраіне біць па тэрыторыі Расеі... А рэспубліканцы рудога дык і ўвогуле спынялі дапамогу на працяглы тэрмін. Гэта на калькі б сітуацыя была б сёньня больш зручнай для Ўкраіны, і на колькі больш быў бы аслаблены акупант, калі б Украіну ў свой час не абмяжоўвалі... Вынікае, што ўкраінскія партнэры толькі напалову партнэры, і нашым, і вашым партнэры...

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?20

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, які збіраўся на канцэрт у Франкфурце і прапаў, знайшлі праз тры тыдні2

Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця71

Беларус адзін пабудаваў у Польшчы драўляны дом за 86 гадзін. Колькі ён каштуе і ці можна ў ім жыць зімой?7

У чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі загінулі больш за 40 чалавек2

Пад Брэстам тэстуюць новую разметку

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?20

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць