Свет

Кампанія, якая стварыла ChatGPT, увайшла ў вайсковы бізнэс

Забарона на выкарыстанне тэхналогій кампаніі OpenAI у вайсковых мэтах была знятая. І цяпер стваральнік сусветна вядомай нейрасеткі ChatGPT заключыў свой першы абаронны кантракт з арміяй ЗША. Вось які.

Ілюстрацыйная выява. Фота: Vecteezy

Кампанія OpenAI, вядомая сваім флагманскім прадуктам ChatGPT, абвясціла аб партнёрстве з Anduril Industries — адной з вядучых тэхналагічных кампаній у абаронным сектары ЗША. Гэта першы выпадак, калі OpenAI заключае кантракт з вытворцам зброі і афіцыйным падрадчыкам Пентагона, піша выданне The Wall Street Journal.

Яшчэ нядаўна OpenAI катэгарычна забараняла выкарыстанне ўласных тэхналогій у вайсковых мэтах, аднак у пачатку гэтага года палітыка кампаніі змянілася і цяпер дапускае абмежаванае супрацоўніцтва з ваеннымі структурамі. Згодна з новымі правіламі, прадукты OpenAI могуць выкарыстоўвацца ў зброі выключна абароннага, а не наступальнага характару.

Супрацоўніцтва з Anduril, паводле WSJ, накіравана на ўдасканаленне амерыканскіх сістэм барацьбы з дронамі. У кампаніі OpenAI заяўляюць, што іх тэхналогіі штучнага інтэлекту палепшаць дакладнасць і хуткасць выяўлення пагроз, а таксама знізяць рызыкі для людзей, занятых у небяспечных аперацыях.

«Гэта дазволіць ваенным і выведвальным аператарам прымаць больш хуткія і дакладныя рашэнні ў сітуацыях з высокімі рызыкамі», — адзначыў генеральны дырэктар Anduril Браян Шымпф.

Пры гэтым, згодна з заявамі абедзвюх кампаній, тэхналогіі OpenAI не будуць выкарыстоўвацца ў іншых узбраеннях Anduril, каб пазбегнуць супярэчнасцяў з прынцыпамі дэмакратычных каштоўнасцей.

Для OpenAI гэтая здзелка не толькі ўяўляе магчымасць узмацніць сваю пазіцыю на міжнародным рынку штучнага інтэлекту, але і дасць новую вялікую крыніцу фінансавання. Кампанія, чыя вартасць ацэньваецца ў $150 мільярдаў, сутыкаецца са штогадовымі шматмільярднымі выдаткамі на распрацоўку і эксплуатацыю сваіх мадэляў нейрасетак, таму ўваходжанне ў абаронны бізнес можа дапамагчы скараціць фінансавыя страты.

Каментары

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць