У цэнтры Данецка ўзарвалі джып. Пацярпелі два чалавекі — мужчына і жанчына. Паводле тэлеграм-каналаў, у машыне быў начальнік Аленаўскай калоніі.
У цэнтры Данецка ўзарвалі начальніка Аленаўскай калоніі, у якой у 2022 годзе здзейснілі тэракт супраць палонных байцоў УСУ.
Тады загінулі найменей 50 палонных украінцаў.
Будынак быў разбураны серыяй выбухаў 9 ліпеня 2022 года. У той момант у ім утрымліваліся палонныя, сярод якіх былі байцы палка «Азоў», якія абаранялі марыупальскі завод «Азоўсталь».
Каментары