На таргах у Мінску 9 снежня даляр апусціўся на 2,9 капейкі да 3,3775 беларускага рубля.
Даляр рос з 11 лістапада па 28 лістапада, дасягнуўшы адзнакі 3,5951. Пасля ён пачаў зніжацца і таннее сёмыя таргі запар.
У пачатку года амерыканская валюта каштавала 3,1775 рубля.
Еўра вырас на 7,99 капейкі да 3,5999.
Расійскі рубель вырас на 1,92 капейкі да 3,4156 за 100 адзінак.
Кітайскі юань знізіўся на 3,73 капейкі да 4,6432 за 10 адзінак.
Каментары