Заключаны найбуйнейшы кантракт у гісторыі спорту — 765 мільёнаў даляраў
Дамініканскі бейсбаліст Хуан Сота заключыў найбуйнейшы кантракт у гісторыі спорту. Клуб Галоўнай лігі бейсбола (MLB) «Нью-Ёрк Метс» выплаціць 765 мільёнаў даляраў на працягу 15 гадоў, піша The Playoffs.
Кантракт Сота прадугледжвае сярэднюю гадавую выплату 51 мільёна даляраў без якіх-небудзь адтэрміновак. Пагадненне таксама ўключае пункт аб скасаванні кантракту пасля сезона-2029.
Паведамляецца, што «Метс» могуць ануляваць пункт аб скасаванні кантракту, павялічыўшы Сота гадавы заробак з 51 мільёна да 55 мільёнаў даляраў на астатнія 10 гадоў кантракту. Калі гэта адбудзецца, агульны кошт кантракту перавысіць 800 мільёнаў даляраў.
Кантракт робіць Сота не толькі самым высокааплатным гульцом у гісторыі MLB, але і самым высокааплатным спартсменам ва ўсіх прафесійных відах спорту.
Здзелка Сота пераўзыходзіць папярэдні рэкорд, усталяваны японцам Сехеем Атані, які ў мінулым годзе падпісаў 10-гадовы кантракт на суму 700 мільёнаў даляраў з «Лос-Анджэлес Доджэрс».
У футболе Неймар пераходзіў з «Барселоны» ў ПСЖ некалькі гадоў таму за 222 млн еўра
Каментары