Свет1212

Мэл Гібсан: Мой дом згарэў у Лос-Анджэлесе, а нашыя падаткі пайшлі на гель для валасоў губернатара Каліфорніі

Оскараносны кінаакцёр заявіў, што яго ўласнасць у Малібу «цалкам згарэла», і раскрытыкаваў губернатара Каліфорніі Гэвіна Ньюсама за крызіс, піша Бі-бі-сі.

Мэл Гібсан. Фота: Amanda Edwards / Getty Images

Гібсан сказаў, што адчуваў сябе «не ў сваёй талерцы» падчас свайго візіту ў Осцін, штат Тэхас, каб выступіць у якасці госця на шоу Joe Rogan Experience, бо ведаў, што яго раён «у агні».

«Гэта ў пэўным сэнсе разбуральна, гэта эмацыйна», — сказаў Гібсан.

«Я быў вызвалены ад сваіх прац, бо ўсё гэта ператварылася ў попел».

Зорка «Адважнага сэрца» сказаў, што ён пражыў у сваім доме каля 15 гадоў, і дамы некаторых яго суседзяў таксама «зніклі», у тым ліку дом, які належыць акцёру Эду Харысу.

Гібсан сказаў, што яго сям'я выканала загад аб эвакуацыі і яны былі ў бяспецы.

У падкасце з Роганам Гібсан раскрытыкаваў губернатара Каліфорніі, заявіўшы, што Ньюсам сцвярджаў, што той «збіраўся паклапаціцца пра лясы», але «нічога не зрабіў».

«Я думаю, што ўсе нашы падатковыя адлічэнні, верагодна, пайшлі на гель для валасоў Гэвіна», — сказаў акцёр.

Каментары12

  • рацыя
    10.01.2025
    Лёва, а лёвачкі толькі радуюцца, калі гарыць дом у палітычных апанентаў.
  • Трампіст
    10.01.2025
    Лёва, патаму.
  • Мимо проходил
    10.01.2025
    Я так понимаю,что сильный ветер который раздул пожар и не позволил поднять в небо авиацию,тоже вина Ньюсома? Воистину МАГА это синоним сумасшедшего.

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Адстаўлены віцэ-прэм'ер Шулейка будзе ствараць на Гродзеншчыне аграхолдынг2

«Пакуль мы будзем дамаўляцца, Пуцін апынецца ў Ратэрдаме». Генсак НАТА выказаўся супраць стварэння адзінай еўрапейскай арміі3

Стала вядома, што ўвойдзе ў 22‑гі пакет санцый Еўрасаюза супраць Расіі3

Былы брамнік бразільскай зборнай хутка стане бацькам адразу двух дзяцей ад розных жанчын4

З 1 студзеня павялічыцца мінімальны заробак3

Толькі мова нас звязвае29

«Я чуў галасы ў галаве». Баксёр Тайсан Ф'юры расказаў, як у яго дыягнаставалі шызафрэнію1

Недалёка ад гары Арарат знайшлі рэшткі старажытнай драўніны. Там шукаюць Ноеў каўчэг7

Расіянам усё цяжэй знаходзіць ахвотных ісці на вайну за грошы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць