Грамадства55

«12 гадоў таму працаваў у МНС — значыць, лаяльны да ўладаў». Як беларус судзіцца за права жыць з сям’ёй у Літве

Віктар Евілін з Мар’інай Горкі, быў актывістам падчас кампаніі 2020 года, пасля перабраўся з сям’ёй у Літву. На пачатку лета яго прызналі «пагрозай нацыянальнай бяспекі Літвы», бо 12 гадоў таму назад ён працаваў у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, піша Радыё Свабода.

Шматдзетны бацька з Мар’інай Горкі Віктар Евілін спрабуе аспрэчыць рашэнне Дэпартамента міграцыі Літвы, каб застацца жыць у гэтай краіне. Яго прызналі «пагрозай нацыянальнай бяспецы» і не сталі падаўжаць дазвол на жыхарства, бо з 1994-га па 2013 год ён служыў у МНС. Пад канец службы займаўся статыстыкай і ацэнкай наступстваў пажараў.

Дазвол Віктар атрымаў раней з мэтай «аб’яднання сям’і» (ягоная жонка мае літоўскія карані). У Літве ў Віктара чацвёра дзяцей: два старэйшыя сыны і дзве дачкі (адна вучыцца ва ўніверсітэце, другая — школьніца). Сям’я жыве ў Вільні з 2020 года, сюды яны прыехалі па гуманітарных візах. 

Суд першай інстанцыі не стаў на бок Віктара і падтрымаў рашэнне Дэпартамента міграцыі: не выдаваць дазволу на жыхарства, прызнаць пагрозай нацыянальнай бяспецы, забараніць уезд у Літву на 30 месяцаў. Падстава — выснова Дэпартаменту бяспекі Літвы, якая прыводзіцца ў рашэнні суда. Высновы гэтага заключэння наступныя:

  • Калі чалавек працаваў у МНС, нават даўно, ён мусіў быць лаяльным да беларускіх уладаў.
  • Калі чалавек там працаваў, то ў яго маглі захавацца кантакты з супрацоўнікамі.

«Не звярнулі ўвагу, што ў Беларусі я быў актывістам»

Пры гэтым ніякіх канкрэтных фактаў лаяльнасці Евіліна да беларускіх уладаў не прыводзіцца, пра што таксама сказана ў рашэнні суда.

«Суд першай інстанцыі не разгледзеў мае довады, што я быў актывістам, што мне небяспечна ехаць у Беларусь, што ў мяне тут сям’я. Яны паклалі ў рашэнне высновы Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі», — кажа Віктар.

У Беларусі ён быў актыўны ў розных палітычных суполках, да 2020 году і падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020-га года.

«Я бываў на варце ў Курапатах, калі там адкрылі рэстаран «Поедем поедим», быў на святкаванні 100-годзьдзя БНР у Мінску. А ў 2020 годзе мы актыўна ўліліся ў хвалю, падтрымлівалі Ціханоўскую. Я ўваходзіў у мясцовую групу ў Пухавіцкім раёне, і мы каардынавалі сустрэчы, выступы, вялі перапіску з мясцовымі ўладамі. Арганізоўвалі пікеты, запрашалі актывістаў з Мінска. Пасля ўжо збіралі грошы на дапамогу палітвязням», — пералічвае суразмоўца.

Таксама ён кажа, што дапамагаў палку імя Кастуся Каліноўскага, які аб’ядноўвае беларускіх ваяроў ва Украіне. Віктар сцвярджае, што ў Беларусі амаль ні з кім не кантактуе, апроч маці. Перад пераездам сям’я прадала свой дом у Пухавіцкім раёне.

«Яны апелююць да таго, што ёсць верагоднасць маёй лаяльнасці да ўладаў. І гэта выснова робіцца толькі з таго, што я служыў у МНС. Хаця ў 2013 годзе там была зусім іншая сітуацыя», — дадае Віктар.

Цяпер беларус чакае на другі суд вышэйшай інстанцыі, які мусіць адбыцца ў канцы студзеня. У Літве ён можа знаходзіцца, бо падаўся на ўцякацтва як палітычны актывіст. Калі б не зрабіў гэтага кроку, Віктар ужо мусіў бы выехаць з Літвы. Гэтыя паўгода ён не мог афіцыйна працаваць, хаця раней меў працу электрамантажнікам, а афіцыйна ў Літве працуе з 2021 года.

Пакуль усе выдаткі на адвакатаў і суды, па словах Віктара, склалі каля 2500 еўра. Большую частку гэтых сродкаў удалося сабраць дзякуючы фонду BySol, які абвяшчаў збор для дапамогі беларусу.

Каментары5

  • Ну так, для кантэксту
    10.01.2025
    Справа адбываецца ў любімай краіне пастаяннага аўтара гэтай газэты Алеся Белага, а таксама дзеячоў зь іншых мэдыяў, якія любяць паўсюль вынюхваць «літвінізм».
  • Вадзім
    10.01.2025
    Ну, па праўдзе ў 2013м таксама былі палітзьняволеныя, не ў 2020м яны зьявіліся.

    Літоўцы перастрахоўваюцца, але гэта іхная краіна. Іхная логіка простая - быў актывістам, не зьбіраешся туды-сюды езьдзіць, чаму адразу на абарону не падаваўся?

    На месцы чалавека надзейней падавацца на абарону ў Польшчы, а там ужо ў бясьпецы вырашаць узьяднанне зь сям'ёй. Інакш можна раптам апынуцца ў турме ў сасуце.
  • Физиогномика
    10.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца7

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

Прэзідэнт Германіі: Адносіны з Масквой і Вашынгтонам ніколі не будуць ранейшымі5

«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута

Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі, што звярталася да яго па дапамогу23

Палітолага Вольгу Харламаву арыштавалі за «здраду дзяржаве»6

Полацкі бізнэсмен Захараў, на якога завялі завочную крыміналку, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў 5 гадоў калоніі3

Саудаўская Аравія і ААЭ просяць Трампа не спыняцца з Іранам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца7

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць