Грамадства33

Лукашэнка падпісаў указ пра конкурсы прыгажосці. Паехаць на міжнародныя конкурсы можна будзе толькі з дазволу дзяржавы

Прычынай таму, верагодна, стаў нядаўні скандал вакол «Міс Сусвет». Што зменіцца для культурных, спартыўных і адукацыйных конкурсаў з 1 сакавіка 2025 года?

«Міс Беларусь 2023» Элеанора Качалоўская

Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ «Аб прадстаўленні Рэспублікі Беларусь на міжнародных мерапрыемствах».

Згодна з дакументам,

з 1 сакавіка 2025 года выкарыстоўваць словы «Рэспубліка Беларусь», «Беларусь», «нацыянальны», «беларускі» ў назвах культурных, спартыўных і адукацыйных конкурсаў, дзе адбіраюць прадстаўніка ад Беларусі на міжнародныя мерапрыемствы, можна толькі ў тым выпадку, калі арганізатарам выступае дзяржаўная арганізацыя.

Нацыянальнай школе прыгажосці надалі статусам адзінага каардынатара па арганізацыі і правядзенні нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь», адбораў прадстаўнікоў краіны для ўдзелу ў міжнародных конкурсах прыгажосці.

Указ таксама вызначае парадак удзелу прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародных культурных, спартыўных, адукацыйных мерапрыемствах, дзе прадстаўляць краіну можа толькі адна асоба ці каманда. Такі чалавек ці каманда могуць паехаць, калі прайшлі нацыянальны адбор, іх накіравала для ўдзелу дзяржаўная арганізацыя або яны паведамілі дзяржаўнаму органу пра намер удзельнічаць у такім мерапрыемстве.

Змены, выглядае, выкліканы нядаўнім скандалам вакол конкурсу «Міс Сусвет». «Наша Ніва» пісала, што на яго спачатку збіралася ехаць Карына Кісялёва, якая перамагла ў нацыянальным адборы, але ў выніку адправілася «Міс Беларусь 2023» Элеанора Качалоўская. А Кісялёва апынулася ў СІЗА. Інсайдары сцвярджаюць, што конкурс «Міс Сусвет Беларусь» сама Карына і арганізавала. Дзяўчына нібыта набыла ў арганізатараў сусветнага конкурсу ліцэнзію на ўдзел для Беларусі і правяла конкурс прыгажосці, у якім сама перамагла. Па словах знаёмых, мадэль вінавацяць у махлярстве.

Каментары3

  • Сымон
    09.12.2024
    Каго і як называць - будуць вырашаць арганізатары ў замежжы. Адзінае, куды лукашэнка можа накіроўваць сваім указам - гэта конкурс эскортніц пры дыктатарах.
  • даведка
    09.12.2024
    Элеонору Качаловскую в таком случае тоже можно судить за использование грима.
  • Ганьба
    09.12.2024
    О, гэта будзе цяжкі выбар паміж Сялук і новай бастардшай!

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць