Свет44

Германія спрасціла афармленне візаў, у тым ліку для беларусаў

З 1 студзеня жыхары Беларусі могуць падаваць анлайн-заяўкі на афармленне візы на ўезд у Германію. Прычым заяву праз камп'ютар можна аформіць як на студэнцкую, так і на працоўную візу, Blaue Karte, Chancenkarte і іншыя тыпы доўгатэрміновых папер.

Паслугу можна выкарыстоўваць у 167 прадстаўніцтвах Германіі па ўсім свеце, уключаючы Беларусь. Пры гэтым анлайн-заяўка недаступная, напрыклад, жыхарам Расіі, Казахстана ці Таджыкістана.

Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак лічыць, што такое новаўвядзенне пасадзейнічае прыцягненню ў краіну кваліфікаваных спецыялістаў з усяго свету. Яна адзначыла, што ў цяперашні час дзяржава не можа дазволіць сабе, каб доўгі працэс афармлення дакументаў і чакання перашкаджалі таленавітым людзям прыязджаць у Германію працаваць.

Каментары4

  • Беларускі імігрант
    04.01.2025
    Дзякуй! Выдатная магчымасць трапіць у краіну, дзе цябе сапраўды цэняць!
    Уяўляю, як нікчэмны бульбафюрар зноў будзе лямантаваць, што нас ніхто нідзе не чакае. А вось і чакаюць!
  • Цім
    04.01.2025
    Удакладню: гэтая навіна не датычыцца турыстычных і гасцявых віз.
  • Ściapan Chvedarovič
    04.01.2025
    heta čarhovaja lipa švabaŭ

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»45

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць