Грамадства

У дзвюх абласцях зноў увялі збор за перасячэнне мяжы на аўтамабілі

З 1 лютага ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях зноў будзе дзейнічаць мясцовы збор за перасячэнне мяжы на аўтатранспарце. гэта вынікае з рашэнняў мясцовых уладаў, апублікаваных на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Фота: Tochka.by

Памер збору складзе адну базавую велічыню. Зараз гэта 42 рублі.

Некаторыя катэгорыі грамадзян вызваляюцца ад аплаты гэтага збору. Напрыклад:

  • Асобы, якія едуць праз мяжу ў сувязі з пахаваннямі;
  • Замежнікі, якія адпачывалі ў беларускіх санаторыях;
  • Людзі з праблемамі фізічнай актыўнасці;
  • Дэпартаваныя;
  • Удзельнікі «Славянскага базару»;
  • Беларусы, якіх афіцыйна накіравалі за мяжу для атрымання медыцынскай дапамогі.

Збор за перасячэнне мяжы быў уведзены летам 2021 года. Спачатку яго ўвялі ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Аднак перыядычна яго адмянялі. 

Каментары

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні6

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ5

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску3

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні6

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →