Грамадства

У Расіі затрымалі «турагентку» з Мінска, якая нібыта абдурыла дзясяткі беларусаў

37-гадовая жыхарка Мінска абяцала беларусам пуцёўкі ў паўднёвыя краіны, збірала з іх грошы, але ў выніку тыя нікуды не ехалі. Пасля жанчына выехала з Беларусі, а нядаўна яе затрымалі ў Расіі, паведаміў Следчы камітэт.

Фота: sk.gov.by

Як вынікае са звестак Следчага камітэта, з верасня 2019 года мінчанка пачала развіваць турыстычны бізнэс. Яна абяцала кліентам «гарачыя» туры на поўдзень на вельмі прывабных умовах. Многія гэтаму верылі і куплялі нібыта пуцёўкі.

Пазней жанчына казала кліентам пра «непрадбачаныя цяжкасці» і прасіла дадатковыя грошы, прыдумляючы розныя прычыны — неабходнасць аплаціць дадатковую пошліну для афармлення, тэрмінова ўнесці перадаплату за трансфер і інш. Таксама яна магла пазычаць у кліентаў грошы «для развіцця турыстычнага бюро».

У 2021 годзе пацярпелыя ад несумленнай турагенткі пакупнікі «выгадных тураў» звярнуліся ў міліцыю. Следчыя распачалі крымінальную справу за «махлярства ў асабліва буйным памеры» (ч. 4 арт. 209 КК) і высветлілі, што мінчанка падманула жыхароў сталіцы на суму больш за 170 тысяч беларускіх рублёў. Ахвярамі махлярства сталі больш за 38 чалавек

«Турагентка» з'ехала з Беларусі і каля трох гадоў была ў вышуку. Але ў кастрычніку 2024 года следчыя атрымалі інфармацыю, што яна ў Расіі. Жанчыну затрымалі, цяпер разглядаецца пытанне пра яе экстрадыцыю ў Беларусь.

Следчыя працягваюць шукаць пацярпелых ад дзеянняў «турагенткі» і просяць, каб да іх звярталіся людзі, якія ведаюць пра іншыя эпізоды яе злачыннай дзейнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць