Свет1212

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль

«Усіх замежнікаў, якія жывуць у ЗША і далучыліся да пратэстаў у падтрымку джыхаду, мы папярэджваем: у 2025 годзе мы вас знойдзем і дэпартуем», — заявіў Трамп. 

Дональд Трамп. Фота: Bill Pugliano / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, накіраваны на барацьбу з антысемітызмам, які прадугледжвае дэпартацыю замежных студэнтаў і іншых неграмадзян, што ўдзельнічалі ў прапалесцінскіх пратэстах, піша Радыё Свабода.

Паводле інфармацыйнага бюлетэню Белага дома, Міністэрства юстыцыі прыме неадкладныя меры каб выяўляць і пераследаваць пагрозы падпалаў, вандалізму і гвалту ў дачыненні да амерыканскіх габрэяў, мабілізуючы ўсе федэральныя рэсурсы для барацьбы з ростам антысемітызму ва ўніверсітэцкіх гарадках і на вуліцах пасля нападу палестынскай ісламісцкай групоўкі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.

Трамп заявіў: «Усіх замежнікаў, якія жывуць у ЗША і далучыліся да пратэстаў у падтрымку джыхаду, мы папярэджваем: у 2025 годзе мы вас знойдзем і дэпартуем».

Ён таксама паабяцаў ануляваць студэнцкія візы ўсіх прыхільнікаў ХАМАС ва ўніверсітэцкіх гарадках, адзначыўшы, што кампусы «як ніколі раней заражаныя радыкалізмам».

Праваабарончыя арганізацыі і юрысты сцвярджаюць, што такая мера парушае канстытуцыйныя правы на свабоду слова і, верагодна, прывядзе да судовых пазоваў.

Кэры ДэСэл, старшы юрыст Інстытута Першай папраўкі імя Найта пры Калумбійскім універсітэце, падкрэсліла, што Першая папраўка абараняе ўсіх у ЗША, уключаючы замежных студэнтаў, і дэпартацыя на падставе палітычных выказванняў будзе неканстытуцыйнай.

Рада па амерыкана-ісламскіх адносінах, буйная мусульманская праваабарончая група, заявіла аб намеры аспрэчыць указ у судзе, калі Трамп паспрабуе яго рэалізаваць.

Многія прапалесцінскія пратэстоўцы адмаўляюць падтрымку ХАМАС ці ўдзел у антысеміцкіх дзеяннях, заяўляючы, што яны выступаюць супраць ваенных дзеянняў Ізраіля ў Газе, дзе, паводле даных органаў аховы здароўя, загінула больш за 47 000 чалавек.

Каментары12

  • Австрияк
    30.01.2025
    Так держать!
  • Беларус
    30.01.2025
    Людзі, што падтрымліваюць ХАМАС мусяць падтрымліваць і ЛДНР.
  • Не панятна
    30.01.2025
    А хадзіць на мітынгі ў падтрымку ізраільскіх тэрарыстаў па-ранейшаму можна?

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс13

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць